Нядаўна зборная каманда раёна ў складзе 11 чалавек ездзіла на першынство вобласці па дзяржаўнаму фізкультурна-аздараўленчаму комплексу (IV-VI ступені, узрост 19-59 гадоў і старэй).
Спаборніцтвы праходзілі па 8 відах спорту, і асіпаўчане заваявалі бронзавыя ўзнагароды.
Лепшыя вынікі ў асабістым заліку паказалі: Уладзімір ПрановIч (дыстанцыя сігналізацыі і сувязі) — I месца, Арцём Гаўрылаў (АЗАА), Кацярына КрывIцкая (ЗЖБК) і Андрэй Папоў (лакаматыўнае дэпо) — сталі другімі, Натэла Нанава (ДЮСШ), Кацярына Карчэўская (навучэнка) і Наталля АкулIч (лакаматыўнае дэпо) — трэцімі.