Асіпаўчане: курс — на гомельскае Палессе №70

Родную Магілёўшчыну, а таксама Міншчыну і Віцебшчыну
ўдзельнікі Клуба дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства ўжо добра
аб’ездзілі-абхадзілі ўздоўж і ўпоперак. Па новым маршруце яны збіраліся прайсці
яшчэ летась, але з-за пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясах, паход на год
прыйшлося адкласці. Зато за гэты час маршрут быў дапрацаваны і з пешага
ператварыўся ў веласіпедны ІІ катэгорыі складанасці.

Сёлета ў цікавае і няпростае падарожжа па
Гомельшчыне выправіліся члены велагуртка КДзіЮТіК на базе Ялізаўскай САШ разам
з кіраўнікамі Андрэем Козыравым і Юліяй Юшкевіч. Дарэчы, яна раней сама
наведвала велагурток, затым паступіла ва ўніверсітэт фізкультуры і стала
працаваць у асіповіцкім клубе турызму і краязнаўства.

30 ліпеня вандроўнікі дызелем дабраліся да
Рабкора, пераселі на горныя веласіпеды і накіраваліся ў бок Мазыра, адтуль — у
Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Тураў і Жыткавічы. Хадавая частка
маршруту складала 380 кіламетраў. Штодня гурткоўцы пераадольвалі ад 50 да 70 км, начавалі ў палатках.
Толькі частка шляху прайшла па асфальце, у асноўным жа трэба было рухацца па
грунтовых лясных дарогах і бездарожжы.

На наступны год нашы турысты збіраюцца пабываць
на Брэстчыне і Гродзеншчыне.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь никого не стремится завоевать, но способна дать ответ любому агрессору 

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о военной подготовке и учениях: если хотим жить, мы должны уметь все

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 8 по 14 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

В этот раз — с уловами! ЭкоФест “Тихая охота” прошел в районе в четвертый раз

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “АБФФ U-19” — 2:1

16 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем