АСІПОВІЧЫ: свята горада — свята спорту

З трохдзённым размахам адзначылі Асіповічы
адразу тры святы: 140-годдзе горада, 40-гадовы юбілей СААТ “Дах” і
Дзень чыгуначніка. Наш горад вядомы далёка за межамі вобласці і краіны не
толькі дзякуючы запатрабаванай прадукцыі шматлікіх прадпрыемстваў, але і
спартыўнымі дасягненнямі. Пераканацца ў гэтым можна было на працягу ўсіх святочных
дзён — спартыўная праграма не саступала культурнай.

Пачалася спортчарада з баскетбольнага турніру,
па выніках якога пераможцам стаў БК “Асіповічы”, другое месца — у
магілёўскага “Барысфена”, трэцімі фінішавалі прадстаўнікі “Мінск-2”, а замкнулі
табліцу госці з Бранска — клуб “Дзясна”.

У гарадскім парку і на стадыёне
“Юнацтва” ў суботу для ўсіх жадаючых былі арганізаваны спабор-ніцтвы па
шахматах, стрытболе, арм-рэстлінгу і гіры.

Дзякуючы тай-баксёрам, выхаванцам Сяргея
Гідуляна, Асіповічы ведаюць ужо і ў Тайландзе, Германіі, Літве, Турцыі, Iталіі
і іншых краінах свету. Відовішчны трэці прафесійны турнір па тайландскаму боксу
прайшоў у суботу. Праграму мерапрыемства прадумалі да дробязей: 10 баёў, у якіх
лепшыя асіповіцкія байцы выступілі супраць спарт-сменаў з Мінска, Полацка і
Гомеля, шматлікія розы-грышы прызоў сярод гледачоў, шоу-праграма. Адзін толькі
выхад нашых юнакоў на рынг даваў сапернікам зразумець, што лёгкай перамогі
чакаць не варта. I сапраўды, сем з дзесяці баёў выйгралі асіпаўчане: Раман
Доўнар, Дзмітрый Узвараў, Андрэй Чыгілейчык, Максім Піткевіч, Эдуард Міховіч,
Віктар Лісевіч і Любамір Старавойтаў. Апошнія два баі сталі асабліва
відовішчнымі і эмацыянальнымі. Падчас турніру віншавалі жыхароў горада і жадалі
поспехаў спартсменам намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Аляксеевіч Семянцоў
і адзін з суддзяў — старшыня Беларускай Федэрацыі кікбоксінга і тайландскага
бокса Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч, які таксама адзначыў высокі ўзровень
арганізацыі турніру.

Адно з самых любімых мерапрыемстваў асіпаўчан —
традыцыйны мотакрос, які сёлета доўжыўся два дні. На трэці этап адкрытага
чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь да нас з’ехаліся 124 спартсмены
самых розных узростаў. Самаму малодшаму ўдзельніку — 5 гадоў, самаму старэйшаму
— 60. Мінск, Смаленск, Масква, Вільнюс, Віцебск, Гомель, Магілёў — спаборнічалі
спартсмены з амаль двух дзясяткаў гарадоў. Прайшло 12 заездаў, у якіх
удзельнічалі і 10 хлопцаў з мясцовага мота-клуба “Юнацтва”. Двое з іх
— Ула-дзімір Сухоцкі і Тарас Крыль — заваявалі бронзавыя медалі, а Алег
Глебушаў заняў чацвёртае месца. Нягледзячы на спёку і суботні дождж, на
мотакросе было шматлюдна. Ды і па-глядзець было на што: чаго варты заезд з удзелам
Яўгена Тылецкага, які сёлета стаў чэмпіёнам Еўропы па мотакросе ў класе EMX
Open! Дарэчы, за ўсю гісторыю як БССР, так і суверэннай Беларусі больш ніхто з
айчынных спарт-сменаў не змог дабіцца падобнага выніку, а напрыканцы мотакросу
гледачы маглі пабачыць яшчэ і паказальнае выступленне беларускай каманды
“МАЗ-СПОРТавто” якая сёлета ўдзельнічала ў транскантынентальнай гонцы
“Парыж-Дакар”. Дарэчы, праводзіўся таксама заезд на прыз старшыні Асіповіцкага
райвыканкама Пятра Шукаловіча — яго выйграў Раман Ермалаеў з Магілёва.

Арганізатарамі шмат-лікіх спартыўных
мера-прыемстваў у гэтыя дні сталі райвыканкам, ЦК і Магілёўская абласная
арганізацыйная структура ДТСААФ, ПУП “Асіповіцкая аўтамабільная
школа”, СК “Залатая перамога”, важкую падтрымку аказалі нашы
многія прадпрыемствы і арганізацыі.

У нядзелю прайшлі спартыўныя мерапрыемствы і на
стадыёне “Лакаматыў”. Чыгуначнікі, іх сем’і і наогул усе жадаючыя
маглі паспрабаваць сябе ў тэнісе, дартсе, армрэстлінгу і гіравам спорце і,
натуральна, пераможцам дасталіся памятныя суве-ніры.

Завяршыўся ж спартыўны блок матчавай сустрэчай
па футболе ў рамках чэмпіянату вобласці. Асіповіцкая каманда
“Свіслач”, якая займае шостую пазіцыю ў турнірнай табліцы, гуляла з
круглянскай “Зарой”, якая размясцілася на трэцім радку. I госці,
забіўшы 5 “сухіх” мячоў, на справе даказалі, што на дадзены момант
сапраўды мацнейшыя.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем