А.Кончыц: “У другой лізе няма відавочных лідараў і аўтсайдараў” №61

Пасля нядзельнай перамогі над Жлобінам у
турнірнай табліцы наша футбольная каманда з 13 ачкамі размяшчаецца на 12
пазіцыі, а Дзмітрый Мігас з пяццю забітымі мячамі ўваходзіць у дзясятку лепшых
бамбардзіраў. Таму, як адзначае трэнер “Асіповічаў” Аляксандр Кончыц, яшчэ рана
казаць, як размяркуюцца месцы ў гэтым сезоне, і “крыж” на “Асіповічах” ставіць
тым больш не варта, усе настроены рашуча і гатовы “біцца” да канца.

— Сёння ў другой лізе няма відавочных лідараў і
аўтсайдараў, — працягвае Аляксандр Мікалаевіч, — адна толькі “Ліда” ідзе без
паражэнняў. Аднак у сустрэчы з лідчанамі мы прайгралі з лікам 1:2, прычым другі
гол яны забілі на апошніх хвілінах. Канешне, былі і матчы, у якіх сапернікі
бясспрэчна перагульвалі, як было з “Забудовай” (Мала-дзечна). Падчас той
сустрэчы нам забілі нерэальны гол з 30 метраў, які, верагодна, яго аўтар і не
паўторыць ужо ніколі. А з нашага боку, на жаль, хапала элементарных і грубых
памылак. Я б сказаў, што напачатку сезона каманда проста патрапіла ў “чорную”
паласу. Бо, яшчэ раз паўтаруся, у футболе немалую ролю адыгрывае банальнае
вязенне. Здаецца, у “перадсезонку” мы неблага падрыхтаваліся. Але пасля
некалькіх паражэнняў запар футбалісты псіхалагічна выматаліся, што не магло не
адбіцца на якасці гульні.

— Тры апошнія пераможныя матчы палепшылі
настрой?

— Канешне. Аднак ёсць яшчэ адзін важны фактар:
акрамя выступлення за футбольную каманду нашы ігракі яшчэ і працуюць. Пасля
гульні са “Жлобінам” мне сказалі, што Дзмітрый Крук згуляў горш, чым у
папярэднім матчы. Аднак, якім чынам ён, правы паў-абаронца, які пастаянна
знаходзіцца ў руху, мог выдатна адыграць? У восем ранку Дзіма вярнуўся з
работы, па-спаў да трох дня і выехаў на матч… І такі графік у паловы хлопцаў.
Таму траўма звязак Руслана Свірыдзенкі, якая выводзіць яго са строю, як
мінімум, на два тыдні, вельмі адчувальна адгукаецца на камандзе. Акрамя таго,
многія прыязджаюць на гульні за дзень: адпачываюць, высыпаюцца і выходзяць на
поле. А мы прыбываем за некалькі гадзін да сустрэчы… І пры гэтым “Асіповічы”
ўдзесяцёх перамагаюць “Вігвам”! Дарэчы, у сустрэчы са смалявіцкай камандай, на
мой погляд, з поля неабгрунтавана выдалілі нашага Уладзіміра Свірыдава. І гэта
не першы казус суддзяў…

— Якія яшчэ судзейскія рашэнні вас не
задаволілі?

— У хатняй гульні са слонімскім “Камунальнікам”
нам не залічылі гол, у выніку чаго прайгралі з лікам 1:3. Мы апратэставалі
рашэнне, падмацавалі яго відэазапісам гульні. Пратэст прынялі, рэчыцкага суддзю
Ішчанку адхілілі, аднак ачкі нам ужо не вярнуць! Зараз ідзе амаладжэнне
судзейскага саставу, што, несумненна, добра. Калі б на нас, як на падвопытных
трусах, не набівалі руку…

— Ці апраўдваюць чаканні маладыя ігракі?

— Калісьці мне казалі, што за каманду павінна
выступаць больш сваіх ігракоў. Не так даўно мы развіталіся з Аляксеем
Пірожнікам і будзем адпускаць Аляксандра Трушчанку, і ўжо зараз каманда
складаецца пераважна з мясцовых футбалістаў. Аднак некаторым нашым спартсменам
яшчэ як мінімум год трэба набірацца вопыту, каб дасягнуць узроўню сталых
ігракоў. Арцём Елезаранка і Яўген Прановіч здатны як на цудоўную гульню, так і
на грандыёзны правал. Жэня больш адказна ставіцца да трэніровак, таму і выходзіць
на поле часцей, а Арцёму яшчэ не хапае адказнасці. Аднак, мяркую, з іх могуць
атрымацца ігракі і не другой лігі. Калі ж казаць увогуле, то зараз замена часта
не прыносіць чаканага пад’ёму гульні…

— Наперадзе адказны матч з “Белтрансгазам”. Пры
сваім напружаным графіку жыцця ці змогуць  
спартсмены далей паказваць цікавыя гульні?

 
Упэўнены, што змогуць. Ведаеце, калі б у футбалістаў не было вялікага жадання
гуляць і перамагаць, я б не стаў так казаць. Хочацца адзначыць вялікую
падтрымку балель-шчыкаў. У тым ліку дзякуючы ім, дух каманды не зломлены і,
спадзяюся, гульня ў Слоніме гэта прадэманструе.

Гутарыла Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Вместе мы — сила! Своим видением ценности Дня народного единства поделились осиповчане

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 сентября для всех знаков зодиака

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко про физкультуру и спорт: это образ жизни, который я пропагандирую и которому следую сам 

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко про Национальный исторический музей: там не будет ура-патриотического перехлеста

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Что случилось на границе? Поляки чудят?” Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

16 сентября пройдет прямая линия по вопросу газоснабжения Осиповичского района

15 сентября 2025
Читать новость