У лютым на базе МПЦ “Равеснік” прайшла таварыская сустрэча па настольным тэнісе паміж зборнай Цэнтра і камандай вайсковай часці 12180, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны.
З лікам 7:3 перамагла зборная “Равесніка”. У індывідуальным першынстве лепшым стаў навучэнец прафесіянальна-тэхніч-нага каледжа Арцём Карасік, другое месца заняў прадстаўнік завода аўтаагрэгатаў Аляксандр Казак (абодва — “Равеснік”), а трэцяе — настаўніца біялогіі СШ № 3 Аксана Андрановіч, якая абараняла гонар вайскоўцаў.