Асіповічы: на чорна-белых клетках

Асіповічы: на чорна-белых клетках

ШАХМАТЫ. ХIII рэспубліканскі турнір сярод каманд прадпрыемстваў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва, удзельнікаў якога нядаўна гасцінна, як і заўсёды, сустрэў прафкам завода аўтаагрэгатаў, па традыцыі прайшоў у ШШК “Дэбют”. На гэты раз за чэмпіёнскае званне змагалася 10 каманд, уключаючы дзве мясцовыя.

Двухдзённыя спаборніцтвы прынеслі перамогу гродзенскім спартсменам: “белкардаўцы” выйгралі ўсе матчы, набралі 22,5 ачка з 27 магчымых і за-служана прымалі галоўныя ўзнагароды-віншаванні. Другое месца занялі прадстаўнікі БелАЗа (20), а з “бронзай” рушылі дамоў аматары старажытнай гульні з Мінскага завода шасцярон (18,5).

Як выступілі “гаспадары поля”? Каманда “Асіповіцкі край” фінішавала шостай, АЗАА — дзявятай. Але без узнагарод асіпаўчане не засталіся: Аляксандр Крывашэеў, выступаючы на трэцяй дошцы, фінішаваў другім (7 ачкоў).

Таварыскія сустрэчы ў савецкія часіны па розных відах спорту праводзіліся даволі часта, цяпер жа падобнае амаль не назіраецца. Але кіраўніцтва Магілёўскай абласной грамадскай ветэранскай арганізацыі спартсменаў і работнікаў фізкультуры праявіла ініцыятыву і адрадзіла добрую справу: 25 красавіка ў “Дэбюце” 11 гасцей “кінулі пальчатку” мясцовым ветэранам-шахматыстам.

Паядынкі прайшлі напружана, і канчаткова ўсё вырашылася толькі “на флажку”. Першы тур-матч з лікам 6:5 выйгралі гаспадары, у другім усё змянілася, і агульны лік атрымаўся на карысць магіляўчан — 10,5:11,5.

Многія аматары гатовы за дошкай змагацца дзень і ноч, таму спантанна арганізавалі яшчэ і бліц-турнір. У 5-хвілінках высвятлялі адносіны 12 чалавек, і ў выніку магіляўчанін Аркадзь Паўлінковіч і нашы Вячаслаў Смольскі і Валерый Бардачоў падзялілі 1-3 месцы — усе набралі па 8,5 ачка.

Падводзячы вынікі сяброўскай сустрэчы і ўзнагароджваючы лепшых старшыня ўзгаданай ГА Мікалай Ланец шчыра падзякаваў асіпаўчанам за цёплы прыём і запрасіў цяпер ужо нашу каманду наведаць абласны цэнтр у адказ.

У рамках праграмы раённай спартакіяды сярод прадпрыемстваў і арганізацый  (I група) «золата» заваявала зборная «Лакаматыва», «срэбра» — ААТ «АЗАА», «бронзу» — УАЗ «Асіповіцкая ЦРБ».

ШАШКI. 19 чысла ў ШШК “Дэбют” адбыўся адкрыты турнір, прысвечаны памяці мацнейшых шашыстаў раёна, якія ўжо пайшлі з жыцця — Аляксандра Александровіча, Мікалая Галузы, Сяргея Новікава і другіх. Лепшыя вынікі паказалі браты Аляксей і Анатоль Рыньякі і Мікалай Грыцаеў, а сярод ветэранаў першынстваваў Валерый Гацко.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем