Ужо больш за паўтара дзясятка гадоў жыхарка Лазовага Наталля Стэльмах з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў і старастам вёскі — словам, прадстаўляе і адстойвае інтарэсы свайго населенага пункта і патрэбы яго жыхароў

Ужо больш за паўтара дзясятка гадоў жыхарка Лазовага Наталля Стэльмах з’яўляецца дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў і старастам вёскі — словам, прадстаўляе і адстойвае інтарэсы свайго населенага пункта і патрэбы яго жыхароў

Лазовае — адна з васьмі вёсак Градзянскага сельсавета. Сёння тут пражывае 19 чалавек. Як расказвае Наталля Васільеўна, у асноўным пенсіянеры. Але нядаўна тут з’явілася маладая сям’я: бацькі займаюцца падсобнай гаспадаркай, а двое дзяцей вучацца ў Жорнаўскай СШ.

Раней жыхары да свайго старасты звярталіся часцей: то межы агародаў неабходна было вызначыць, то калгасны статак сапсаваў сялянскія палеткі, то яшчэ якія нечаканасці здараліся. Затое з абкошваннем тэрыторыі праблем ніколі не ўзнікала: цяляты з мясцовай фермы ў час выпасу ліквідавалі ўсю траву. Зараз жа неабходна шукаць касцоў.

Калісьці за вёскай існаваў несанкцыянаваны сметнік. З дапамогай старасты ўдалося не толькі яго ліквідаваць, але і прывучыць насельніцтва здаваць бытавыя адыходы на ўтылізацыю. Вельмі нязвыкла было сяльчанам збіраць тару ад прадуктаў, непатрэбныя рэчы ў мяхі і выстаўляць у пэўныя дні за вароты. Наталля папрасіла мужа зварыць спецыяльную бочку для гэтай мэты, падпісала яе. Прыклад жанчыны падзейнічаў. Паступова і іншыя навучыліся абыходзіцца са смеццем па-гаспадарску. І цяпер кожную першую і трэцюю сераду месяца цвёрдыя камунальныя адыходы з вёскі вывозяцца. Раслінныя ж рэшткі жыхары закопваюць.

Забеспячэнне прадуктамі ў вёсцы добрае, лічыць стараста. Згодна з графікам сюды наведваюцца аўталаўкі розных гандлёвых прадпрыемстваў. Таму жыхары маюць магчымасць выбару з досыць шырокага асартыменту. А яшчэ і перасоўнае аддзяленне сувязі ў дапамогу: не толькі паштовыя паслугі акажа, але і даставіць патрэбныя прадукты харчавання.

Штодзень стараста аглядае наваколле, заўважаючы, што трэба зрабіць па добраўпарадкаванні. Калі неабходна, звяртаецца па дапамогу ў сельвыканкам — і яе сігналы не застаюцца без увагі.

Але многае можна зрабіць і ўласнымі сіламі. Як, напрыклад, эфектнае аздабленне аднаго з вясковых калодзежаў…

Последние новости

Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем