Знаёмцеся: Іван Мельнікаў

Знаёмцеся: Іван Мельнікаў

melnikov мельников

Знаёмцеся:

дырэктар ААТ “Заходні-Агра”

Iван Мельнікаў

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў  г. Ветка Гомельскай вобласці. Пасля школы скончыў Гомельскае ПТВ-152, дзе асвоіў спецыяльнасць электрамантажніка станцыйнага абсталявання тэлефоннай сувязі. У 1994-1996 гадах праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках у Магілёве.

Працоўная біяграфія распачалася ў саўгасе “Веткаўскі”: слесар, памочнік брыгадзіра па ўліку, вядучы аграном.

На Асіповіччыне з 2000 года. Рабіў на розных пасадах у сельгаспрадпрыемствах раёна, паралельна атрымліваў вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “агранамія”.

У 2005-2012 гадах працаваў у Асіповіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 8 спачатку майстрам вытворчага навучання, потым — выкладчыкам спецдысцыплін.

З 2013 года Iван Iванавіч вярнуўся да работы на зямлі. Працаваў у калгасе “Авангард”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. У ААТ “Заходні-Агра” з красавіка 2016 года.

Ён упэўнены, што ва ўзначальваемага сельгаспрадпрыемства ёсць будучыня — для выхаду з цяжкага эканамічнага становішча калектыву трэба працаваць многа і эфектыўна. У людзях цэніць уменне трымаць дадзенае слова. “Што б ні здарылася, заўсёды трэба заставацца чалавекам”, — такое перакананне мае кіраўнік Мельнікаў.

Жанаты. З Аленай Яўгенаўнай выхоўваюць сыноў Аляксея і Андрэя, дачку Таццяну. З задавальненнем бавіць час з дзецьмі. Захапляецца футболам і рыбалкай.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем