Знаёмцеся: Дзяніс Захарчук

Знаёмцеся: Дзяніс Захарчук

захарчукЗнаёмцеся:

намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Дзяніс Сяргеевіч Захарчук

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Клецку. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта (2004 год, спецыяльнасць “інжынер-механік”) заняў пасаду галоўнага інжынера СВК “Месціна” (Бярэзінскі раён, Мінская вобласць). Адначасова працягваў завочнае навучанне ў БДАТУ, атрымаўшы ў 2006 годзе дыплом па спецыяльнасці “эканоміка і ўпраўленне на прадпрыемстве”. Практычны вопыт на кіруючай пасадзе набываў паралельна з вучобай: праз паўгода работы малады спецыяліст узначаліў узгаданую гаспадарку.

3 2007 па 2014 гады працаваў на кіруючых пасадах у ААТ “Каганец” (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць), зноў сумяшчаючы работу і вучобу ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да апошняга назначэння быў дырэктарам ААТ “Новая Друць” (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць). Жанаты, мае двух дзяцей.

Свае задачы на сённяшняй пасадзе Дзяніс Сяргеевіч вызначае так:

— Кадры ёсць, зямля ёсць, арганізуемся і будзем працаваць! Зараз няпросты перыяд, але для сельскай гаспадаркі ён вельмі цікавы.

Сёння эфектыўнасць работы гаспадарак раёна адрозніваецца амаль у два разы, і такую “разбежку” трэба скарачаць “падцягваннем” слабейшых. Ды і ў цэлым неабходна забяспечваць рост аб’ёмаў таварнай прадукцыі. Гэта комплексныя задачы, але дамінуе ў іх псіхалагічны фактар. Сяляне ў масе сваёй людзі працавітыя і мудрыя, так што трэба стварыць умовы, каб кожны чалавек жадаў шчыраваць у гаспадарцы так, як на ўласнай сядзібе. Не скажу, што будзе проста, аднак, калі калектыў бачыць, што ў кіраўніка ёсць канкрэтныя і разумныя планы, людзі абавязкова падтрымаюць. I, што яшчэ больш істотна, — пажадаюць узяць на сябе адказнасць за паспяховае выкананне агульнай справы.

Першая такая справа — вясновая сяўба. Яе неабходна правесці з найлепшымі вынікамі і з мінімальнымі выдаткамі. Такім чынам, сеяць будзем не толькі сельгаскультуры, але і “зярняткі” новых адносін да працы ў душах сялян.

Последние новости

Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем