Жыхар Асіповіччыны Аляксандр Пятрэнка перавёз больш за 1000 тон зерня

Жыхар Асіповіччыны Аляксандр Пятрэнка перавёз больш за 1000 тон зерня

Тысячны рубеж па перавозцы зерня перасягнуў вадзіцель ААТ «ЖорнаўкаАГРА» Аляксандр Пятрэнка, з чым і павіншавала яго ўчора старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідарэнка і ўручыла Падзячны ліст.

Малады працаўнік шчыруе ў гаспадарцы крыху больш за год. Жыццё ў райцэнтры і работа на заводзе аўтаагрэгатаў мела свае плюсы, але галоўнай праблемай стала адсутнасць жылля. А хлопец да таго часу ажаніўся, у сям’і нарадзілася двое дзетак. Таму вяртанне ў родную вёску, дзе разам з работай атрымаў дом, стала найлепшым варыянтам для сям’і.

Александр Петренко

І Аляксандр лічыць, што рашэнне прынята правільна. Дзецям таксама раздолле ў вёсцы: лес, чыстае паветра і колькі заўгодна месца для гульняў, ужо не кажучы пра экалагічна чыстыя ягады ды садавіну.

А да работы не прывыкаць: вырас у працавітай сям’і, з дзяцінства пазнаў «смак» заробленага рубля, бо гадоў з 14 летняй парой працаваў на зернетаку, нават адзначаўся старшынёй калгаса за стараннасць. За рулём Аляксандр таксама з малых гадоў: як любы сын шафёра, вадзіцельскую грамату пачаў асвойваць, бадай, раней, чым школьную праграму.

Каля 1.200 тон зерня перавёз Аляксандр. І гэта не мяжа, бо ёсць жаданне працаваць, сілы, добрая тэхніка і надзейны тыл.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем