Жыхар Асіповіччыны Алег Малевіч намалаціў больш за тысячу тон збожжа

Жыхар Асіповіччыны Алег Малевіч намалаціў больш за тысячу тон збожжа

З выразам “Восень — работ восем” можна паспрачацца: не менш іх і ў жніўні. Напрыклад, зараз у гаспадарках раёна ідзе прасаванне саломы і яе адвозка, падрыхтоўка палёў да сяўбы азімых, уборка асноўнай кармавой культуры — кукурузы ды іншае. Ну і, канечне, на сёння ўжо дакладна падведзены вынікі галоўнай работы ў гадавым сельскагаспадарчым цыкле — жніва. Пераможцам у раёне сёлета стаў экіпаж камбайна «Джон Дзір» ААТ “Авангард-Ніва” ў складзе старшага камбайнера Алега Малевіча і памочніка Руслана Iгрунова, які знаходзіцца ў сельгаспрадпрыемстве на практыцы — імі намалочана больш за тысячу тон збожжа. З мэтай павіншаваць лепшых хлебаробаў і накіраваліся ў гаспадарку на мінулым тыдні намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Захарчук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка.

малевич1

— Прыемна, што наш экіпаж прызнаны лідарам спаборніцтва, — дзеліцца Малевіч, — аднак быў бы яшчэ лепшы настрой, каб колас вырас больш важкім. У гэтым сезоне парадавала толькі яравая пшаніца — 51,8 цэнтнера на круг, але яе было ўсяго 40 гектараў, і трыцікале, кожны гектар якога ўрадзіў у сярэднім па 35,5 цэнтнера. Што тычыцца камбайна, то тэхніка не падводзіла, хоць «Джон Дзіру» ўжо 16 гадоў. Добра было арганізавана і харчаванне — забяспечваліся не толькі абедамі, але і вячэрай.

Безумоўна, спадзяёмся, што наступны год будзе больш ураджайным. Ну а пра адпачынак жа пакуль думаць рана — працы на полі хапае.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем