Жніво-2017 у Асіповіцкім раёне. Лічбы і меркаванні

Жніво-2017 у Асіповіцкім раёне. Лічбы і меркаванні

Усяго сотая частка асіповіцкіх ніў засталася не ўбранай па стане на ўчарашнюю раніцу. Нават устойлівая “трыццатка” на градусніку не стала перашкодай для нашых хлебаробаў плённа працаваць на выхадных. Апошнія дзянькі, якія ў большасці гаспадарак і завяршылі жніво, атрымаліся па-сапраўднаму гарачымі. Сельгаспрадпрыемствамі раёна ў агульным намалочана 23975 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 28,6 цэнтнера з гектара.

У валавым зборы першынство трымаюць філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, ААТ “Авангард-Ніва” і “ЖорнаўкаАГРА”, чые здабыткі складаюць 7484 , 3160 і 3101 тону адпаведна. У першай з гаспадарак і самая высокая ўраджайнасць — 42,5 цэнтнера з гектара. Другое месца ў “ЖорнаўкіАГРА” і “Лапічаў” — 31 ц/га.

***

Яўген Жуковіч,

старшы камбайнер ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”, удзельнік маладзёжнага спаборніцтва:

— Паважаць сельскую працу — такую ўстаноўку мелі ў сям’і з братам Іванам з дзяцінства. Яе і прытрымліваемся. Выраслі ў Свіслачы. Ваня зараз працуе ва-дзіцелем у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, а я выконваю абавязкі галоўнага інжынера ў суседнім сельгаспрадпрыемстве. У час жніва разам з напарнікам Паўлам Тупікам селі на камбайн. Справа для мяне гэта не новая — не раз раней даводзілася быць за штурвалам “карабля палёў”. Аднак з цягам часу ўсё роўна падыходзіш да ўсяго больш адказна, вучышся дакладней адчуваць і жняярку, і поле.

 Хочацца, каб на наступны год гаспадарка мела вышэйшую, чым сёлета, ураджайнасць. Лічу, што патэнцыял у калектыва ёсць. Што залежыць ад маёй службы, то ў плане падрыхтаванасці тэхнікі абавязкова зробім усё неабходнае.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем