Як жывеш, ферма? На парадку дня — жывёлагадоўля

У чарговы дзень жывёлавода на фермы Асіповіччыны накіравалася

6 інфармацыйных груп, каб сустрэцца з вытворцамі мясамалака і даведацца, як праходзіць зімовы стойлавы перыяд, якія вытворчыя праблемы маюць працаўнікі і, натуральна, пры магчымасці паспрыяць у вырашэнні пытанняў.

Група на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Налівайкам пабывала на цэнтральнай МТФ у Ясені. У дойным статку тут амаль дзве сотні галоў, сярэднясутачныя надоі — 11 кілаграмаў ад каровы, што на раённым узроўні. У снежні справы на МТФ ідуць даволі паспяхова: заданне на дэкаду выканана з плюсам у 1071 кілаграм, усяго ж за 10 дзён атрымана 18729 кг малака. Да канца месяца задача выйсці на вытворчасць у 100% да леташніх паказчыкаў павінна быць выканана.

Каб візіт стаў максімальна эфектыўным, перад сустрэчай з калектывам быў праведзены агляд сельгасаб’екта. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш зрабіла некалькі істотных заўваг па ўтрыманні цялят, абслугоўванні малочнага абсталявання. Дробязей на шляху да павелічэння колькасці і якасці малака не бывае. А жывёлаводы і самі маглі пераканацца на практыцы, што атрымліваць менавіта якасны прадукт — усебакова выгадна.

Кіраўнік раёна расказаў аб стане спраў у сельгасгаліне, пацікавіўся ў ясенскага калектыву, што людзей найбольш хвалюе сёння. У асноўным умовамі работы тут задаволены, няма нараканняў і на кармавую базу для жывёлы. Застаецца толькі старацца. Па вялікім рахунку ўсё ў руках саміх жывёлаводаў: каб атрымліваць добры заробак, трэба належным чынам працаваць.

Напрыканцы гутаркі Павел Налівайка павіншаваў калектыў з надыходзячым Новым годам і ўручыў салодкія пачастункі — чаму б у час перапынку разам не папіць чаю? Тым больш, што абсталяванае ўтульнае памяшканне на гэтай ферме ёсць. Ужо, дарэчы, і ёлка заняла сваё пачэснае месца. Варта толькі падмацаваць настрой добрымі надоямі.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем