Хоць пакрысе, але наперад

Хоць пакрысе, але наперад

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

З леташняга красавіка ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” пачало адлічваць новы этап у сваёй гісторыі: да гаспадаркі былі далучаны “Пратасевічы”, разам з усімі іх выгодамі і праблемамі. І вось зараз ужо можна смела сказаць, што перыяд рознабаковай адаптацыі пройдзены. Чым жыве цяпер узбуйненае сельгаспрадпрыемства? А давайце разам туды і наведаемся.

Раслінаводства называюць цэхам пад адкрытым небам. І гэта сапраўды так: у атрыманні добрага ўраджаю сельскагаспадарчых культур многае залежыць ад надвор’я. Гарантаваць жа належную аддачу палёў пры любых умовах можа толькі тэхналагічнасць працэсу. Якраз сёлета яна і дазволіла гаспадарцы атрымаць выдатную кукурузу і нарыхтаваць з яе 10 тысяч тон сіласу — амаль удвая больш, чым летась. Багатым аказаўся і збор зерня кукурузы — 1.150 тон. Наогул жа працэнт росту прадукцыі раслінаводства — 114,3%.

 Вядома, значны цяжар кладзецца на мехатрад, які тут уключае амаль тры дзясяткі механізатараў. Хлебаробам, нягледзячы на любыя прагнозы нябеснай канцылярыі, даводзіцца шчыраваць на палетках з ранняй вясны і да позняй восені. А ў спіс неабходнага ўваходзіць нямала. У тым ліку і правядзенне кожнай палявой работы ў аптымальныя тэрміны з забеспячэннем высокай якасці. Згадзіцеся, з такімі задачамі па сілах справіцца толькі чалавеку стараннаму. Напрыклад, такому, як Мікалай Курылёнак, які сёлета сам зжаў усю кукурузу. На адвозцы зерня шчыраваў вадзіцель Аляксандр Пінчук, плённа сябруюць з энерганасычанымі “Беларусамі-3022” Анатоль Крот і Адам Крывашэеў, у прыклад можна ставіць механізатараў Валерыя Сухоцкага, Андрэя Пісарэвіча, Юрыя Плышэўскага. Наогул, мехатрад у гэтай гаспадарцы — моцнае звяно.

Нядрэнна апошнім часам ідуць справы і ў жывёлагадоўлі. Так, у верасні, напрыклад, валавы надой склаў 109% да леташняга, у кастрычніку — 103, а рэалізацыя — 102. У малочнай стратэгіі асаблівае значэнне належыць цэнтральнай ферме ў Забалацці: тут самы вялікі дойны статак — 205 галоў. Дарэчы, якраз аператары машыннага даення і жывёлаводы з гэтай фермы і складуць аснову каманды, якая праз пэўны час будзе працаваць на модулі з сучасным начыннем, які ўзведзены побач. Пакуль жа новы сельгасаб’ект камплектуецца цялушкамі.

Планы? Па-першае, гэта прырост прадукцыі за кошт увядзення ў дзеянне новага комплексу. Побач з ім, дарэчы, будуецца за свае ўласныя сродкі і памяшканне для дарошчвання маладняку: на ферме для аптымальнай арганізацыі працэсу павінен быць увесь шлейф. На будучае лета, зноў жа, трэба падумаць і аб узмацненні кармавой базы. Гэтага можна дасягнуць рознымі шляхамі, у тым ліку і за кошт пераразмеркавання пасяўных пло-шчаў. Яшчэ якраз ёсць час усё прааналізаваць, каб стварыць надзейны падмурак пад здабыткі наступнага года.

Валянціна КОРБАЛЬ.

На фота калектыў цэнтральнай фермы: Таццяна Шалгун, Галіна Козарава, Алена Шашок, Марына Астрэйка, Вольга Ганчарык, Алена Архіпенкава і Ала Пратасіч

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем