Вынікі абласнога спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва за 2013 год. Нашы — у ліку лепшых

Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 09.04. 2014 г. № 11-1 падведзены вынікі абласнога спаборніцтва па закупе малака ў насельніцтва за 2013 год.
Прыемна, што ў ліку адзначаных грашовымі прэміямі і землякі: індывідуальнаму прадпрымальніку Паўлу Сяргеевічу Капчану прысуджана I месца па валавым зборы малака ў насельніцтва, Галіне Алегаўне ЛебЕдзевай з вёскі Краснае — III месца сярод малаказдатчыкаў, якія рэалізавалі дзяржаве найбольшую колькасць малака з разліку на карову.
