Вясновыя клопаты

Вясновыя клопаты

Хлебаробы завяршылі сяўбу ранніх яравых культур.

Па словах першага намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрыя Міхалёва, раннімі яравымі сёлета засеяна 926 гектараў. Зараз жа рупліўцы працягваюць сеяць іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Так, у пятніцу 2 378 га палёў былі ўжо пад кукурузай. Гэта 26% да агульнага плана і 50% да плана па кукурузе на зерне. 715 га занялі цукровыя буракі. Да таго ж аграрыі праводзяць другую падкормку азімых зерневых і крыжакветных азотнымі ўдабрэннямі. Напрыканцы тыдня былі падкормлены 2 644 га азімых зерневых і 796 га рапсу. Актыўна вядуцца работы па доглядзе за пасевамі азімых і інсектыцыднай апрацоўцы рапсу.

У сельгаспрадпрыемствах раёна пачаўся летне-пашавы перыяд: на сакавіты зялёны корм выганяюць дойны статак, а маладняк буйной рагатай жывёлы — у летнія лагеры. Арганізавана гарачае харчаванне для пастухоў. Работнікі гаспадарак рамантуюць і абнаўляюць памяшканні для ўтрымання жывёлы. Шмат спраў чакае і ветслужбу. Кляшчы псуюць жыццё не толькі чалавеку, але і жывёле. Таму зараз актыўна вядзецца апрацоўка БРЖ. Ды і пасля стойлавага перыяду неабходна правесці санітарную апрацоўку і  дэзынфекцыю ўсіх памяшканняў.

Дарэчы, летам заўсёды чакаецца прырост надояў і масавае асемяненне, бо жывёла знаходзіцца ў натуральных умовах. Павінна ўзрасці і якасць малака. Але для гэтага трэба прыкласці яшчэ і шмат намаганняў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем