Все хозяйства Осиповичского района приступили к севу

Ураджай-2021
Новы сезон распачаты
Клопатаў у веснавыя дзянькі шмат ва ўсіх, асабліва многа іх у людзей, якія працуюць на зямлі. Вось і аграрыі Асіповіччыны поўным ходам вядуць пасяўную. Як прайшоў першы тыдзень сапраўднай вясны ў сельгаспрадпрыемствах раёна, расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Кулік:
— У пачатку тыдня сеяла яравыя толькі “Вязаўніца-Агра”, але хутка да яе далучыліся іншыя гаспадаркі раёна. Надвор’е добрае, вясна пачалася позна, але імкліва. Зараз важна ўкласціся ў сціслыя тэрміны, пакуль у глебе захоўваецца вільгаць. Штодзень аграрыі кантралююць стан палёў на гатоўнасць да правядзення разнастайных тэхналагічных аперацый і сяўбы, пасля чаго актыўна падрыхтоўваюць глебу. Сеем ячмень і авёс. Усяго запланавана засеяць 1 053 гектары зерневымі і зернебабовымі культурамі, акрамя кукурузы. Пад гэту культуру адведзена больш за 4 тысячы гектараў на зерне і 3 тысячы — на сілас. Што тычыцца цукровых буракоў, то іх па-ранейшаму будуць сеяць КСУП “Вязаўніца-Агра”, ААТ “Авангард-Ніва” і “ЖорнаўкаАГРА”. Агульная плошча, адведзеная пад гэты караняплод, — 840 гектараў.
Акрамя гэтага, сельгаспрадпрыемствы вядуць падкормку азімых культур. Гэтаму спрыяе і фаза росту, і тэмпературны рэжым. Па дадзеных на ўчора, з запланаваных 6 700 гектараў зерневых ужо падкармілі 1 639, а з 1 235 гектараў крыжакветных — 406. Такім чынам, можна адзначыць, что веснавыя работы на палях ідуць поўным ходам.