В животноводстве начинается один из самых важных периодов — выпас

В животноводстве начинается один из самых важных периодов — выпас

Імкнуцца да станоўчых змен

Менавіта цяпер грамадскі статак павінен паказаць сваю найвышэйшую прадукцыйнасць і як мага больш папоўніць бюджэт гаспадарак. Гэтая пара — яшчэ і магчымасць адрамантаваць, рэканструяваць, правесці санітарныя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе ўтрымліваецца жывёла, а ветэрынарна-заатэхнічнай службе ўшчыльную заняцца вырашэннем пытанняў фарміравання высока-прадукцыйнага статка.
Перад жывёлаводамі раёна стаіць задача павялічыць рост валавой прадукцыі. Давядзецца прыкласці максімум намаганняў усім падраздзяленням вытворчасці. Як запэўнівае намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш, планы цалкам рэальныя. За першы квартал года надоена малака на 16,6% больш, чым летась. Застаецца толькі трымаць пад кантролем усе арганізацыйныя моманты, нават тыя, якія, на першы погляд, могуць паказацца не вельмі значнымі: захаванне рэжыму выпасу статка, падкошванне пашы, своечасовая апрацоўка ад кляшчоў, наяўнасць вады, солі, мелу. Важна, каб і людзі, якія будуць працаваць са статкам, адносіліся да работы добрасумленна і зацікаўлена. Асабліва гэта тычыцца пастухоў, якіх не ва ўсіх гаспадарках хапае ды і з ускладзенымі на іх абавязкамі яны не заўсёды спраўляюцца. Да некаторых тэхнікаў-асемянатараў таксама ёсць пытанні. Менавіта ад гэтых спецыялістаў чакаюць на прадпрыемствах павелічэння пагалоўя. Работа ў іх, безумоўна, складаная. Вельмі важна не ўпусціць момант, калі рагуля знаходзіцца ў ахвоце. Прычым заробкі якраз яны могуць мець нядрэнныя. Галоўнае тут — жаданне і любоў да жывёл, а таксама выкананне ўсіх рэкамендацый.

Ніна ВІКТОРЧЫК.
n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем