В прошлую пятницу в Вязовнице прошли «Зажинки»

В прошлую пятницу в Вязовнице прошли «Зажинки»

Ураджай-2021

А ў полі ніўка, жыта палавінка

Пад абрадавыя песні ўдзельніцы народнага ансамбля “Чыстыя крыніцы” Вязаўніцкага сельскага Дома культуры зжалі снапы пшаніцы і саставілі іх у бабку, сімвалізуючы тым пачатак уборкі зерневых у сельгаспрадпрыемстве “Вязаўніца-Агра”. Да слова кажучы, камбайны пачалі шчыраваць на нівах крыху раней, але ўсе разам выйшлі на лінейку гатоўнасці менавіта 23 ліпеня, каб масава распачаць уборку.

На полі, што падступае да самага праўлення гаспадаркі, было ў той дзень шматлюдна. Сабраліся не толькі хлебаробы, але і члены іх сямей, прадстаўнікі раённай улады, каб падтрымаць вясковых рупліўцаў, даць ім наказ у дарогу, бо раз’едуцца яны па палетках адной з самых вялікіх па тэрыторыі гаспадарак раёна, землі якой прасціраюцца ад Градзянкі да Углаты. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў выказаў упэўненасць, што зерневыя будуць убраны ў тэрмін.

Блаславіў аграрыяў і прадстаўнік духавенства — протаіерэй айцец Андрэй. Асілкамі назваў ён камбайнераў, іх памочнікаў, вадзіцеляў, якія будуць непасрэдна прымаць удзел ва ўборцы зерневых культур гаспадаркі, бо ім пад сілу забяспечыць хлебам вялікую колькасць людзей. Яны працуюць у спякоту і прыцемкам, без выхадных, не ведаючы стомы, каб зжаць, абмалаціць і звезці з поля ўсё, што вырасла.

А ўраджай сёлета атрымаўся на славу і, як запэўнівае намеснік дырэктара “Вязаўніцы-Агра” Валянцін Шкурын, павінен парадаваць вынікамі. Папярэдне ўбралі 12 га сурэпіцы і 300 га рапсу. 2 128 га ў гаспадарцы адведзена пад зерневыя культуры, з якіх ільвіную долю складае трыцікале (720 га). Да слова, на ўчарашні дзень каля 28% было ўжо зжата і абмалочана. Да сярэдзі-ны жніўня плануецца завяршыць работы. А там трэба будзе сеяць рапс, касіць люцэрну, ды і шмат іншай работы выконваць.

Сімвалічна, што разам з дарослымі ў абрадавай дзеі прымалі ўдзел дзеці, далучаючыся да культурнай скарбніцы свайго народу. Нібы аграном, па-гаспадарску абыходзіў поле бусел, які на працягу ўсяго свята назіраў за мерапрыемствам, бязгучна падтрымліваючы хлебаробаў, якіх ужо лічыць бадай сваімі сябрамі.

“Зажынкі” ў Вязаўніцы традыцыйна праводзяць ужо шмат гадоў. А калі ўсё зерне ўбрана і звезена на элеватар, ладзяць “Дажынкі”, ушаноўваюць перадавікоў. Хаця ўсе яны пераможцы. 21 хлебароб са стужкай праз плячо з надпісам “Жніво-21” стаяў на лінейцы гатоўнасці. Ведаючы, што пройдзе некалькі хвілін, кожны заскочыць у кабіну аўтамашыны або камбайна і адправіцца на бітву за новы ўраджай.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем