В преддверии женского праздника прошло очередное заседание клуба доярок

Прафсаюзнае жыццё
Хто сказаў, што 13 — нешчаслівае чысло?
Дзеянне адбывалася ў МПЦ “Равеснік”. Госці прыехалі з пяці гаспадарак. Для аператараў машыннага даення і жывёлаводаў была арганізавана экскурсія па выставе “Сям’я Дараганаў”. Затым перад удзельнікамі мерапрыемства выступіла старшыня райарганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідарэнка. Яна падзякавала жанчынам за працу і пажадала далейшых поспехаў як на рабоце, так і ў асабістым жыцці. Павіншавала жывёлаводаў і прадстаўнік райветстанцыі Вольга Клімовіч, адзначыўшы, наколькі важна ўзаемадзеянне працаўнікоў ферм з ветслужбай: гэта дазваляе мець здаровы статак, а значыць, добры прыплод і якаснае малако.
Ад райкама прафсаюза прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі сертыфікаты прадуктовага магазіна.
Не абышлося мерапрыемства і без вясёлых песень, танцаў і цікавых конкурсаў. А стваралі добры настрой удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК.