В Осиповичском районе уборочная кампания в самом разгаре

В Осиповичском районе уборочная кампания в самом разгаре

Ураджай-2021

Кладзецца зерне ў засекі

Хлебаробы, што шчыруюць на палетках, час ад часу адрываюць позірк ад спелага калосся, што скрозь сцелецца перад вачамі, і паглядаюць на неба. Быццам бы і дажджы неабходны для асмяглых буракоў ды кукурузы, але ж яны зусім не патрэбны на зерневых нівах, убраць якія трэба хутка і якасна.

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Кулік расказвае, як у цэлым па раёне выглядае карціна ўборкі:

— Пакуль магу даць толькі аператыўныя звесткі. Убралі 603 гектары рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць 22,3 цэнтнера з гектара. Усяго сабралі 1 348 тон гэтай алейнай культуры.

Зерневыя пасаджаны на плошчы ў 7 055 гектараў, ужо ўбралі 2 218, а гэта 31 працэнт да плана. Намалот склаў 6 838 тон. Ураджайнасць — 31 ц/га.

Чарговасць уборкі залежыць ад тэрміну саспявання. Напры-клад, паперш убіраюцца азімыя жыта, трыцікале. Яравыя культуры — крыху пазней.

Добрым намалотам радуюць аграрыі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і сельгаспрадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Сярэдняя ўраджайнасць у гэтых гаспадарках — 39,3 і 35,4 ц/га адпаведна.

Задзейнічана 30 камбайнаў, якімі кіруюць вопытныя экіпажы. Так што спадзяёмся на хуткае завяршэнне ўборкі і добрыя яе вынікі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем