В Осиповичском районе началась посевная кампания

В Осиповичском районе началась посевная кампания

Сельская гаспадарка

Зямля чакае насенне

Вось і паказалася доўгачаканае веснавое сонейка пасля працяглай зімы. Халоднае надвор’е доўга трымала аграрыяў у стане чакання, адцягваючы перыяд пасяўной на больш познія тэрміны. І калі тэхніка сельгаспрадпрыемстваў раёна на лінейцы гатоўнасці ўжо з 25 сакавіка, то глеба яшчэ на некаторых участках перанасычана вільгаццю.

Веснавую сяўбу ў раёне распачало КСУП “Вязаўніца-Агра”. У нядзелю механізатар гаспадаркі Алег Аліноўскі выйшаў у поле ля вёскі Знаменка. Першым у глебу лёг ячмень.

— Сёлета пад гэту культуру адведзена 255 гектараў, яшчэ 50 засеем грэчкай і 100 — зернебабовымі, — расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Раман Давідовіч. — Рыхтаваць глебу да сяўбы пачалі ў сярэдзіне сакавіка, зараз паралельна ўносім арганічныя ўгнаенні на ўчасткі з азімымі культурамі, яны таксама патрабуюць увагі. Увогуле на палях задзейнічана каля 12 адзінак тэхнікі. Гатовай пад сяўбу глебы каля паўсотні гектараў, астатнія плошчы пакуль пераўвільготненыя. Але добрым надвор’ем гэта праблема хутка выправіцца. Пакуль сеем ячмень гатунку “бацька” першай рэпрадукцыі. Словам, нягледзячы на позні старт пасяўной, справіцца з пастаўленай задачай магчыма, было б жаданне. А яно ў наяўнасці.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость