В Осиповичском районе быстрыми темпами собирают урожай

В Осиповичском районе быстрыми темпами собирают урожай

Ураджай-2021

На элеватары зараз горача

Хуткімі тэмпамі ідзе на Асіповіччыне жніво. А да вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” пацягнуліся вераніцы аўтамашын, загружаных зернем новага ўраджаю.

— На 5 жніўня паступіла 16 339 тон, — расказвае дырэктар участка Іна Зайцава, — з якіх 3 716 адпраўляецца на захоўванне, а 12 623 — у лік дзяржзаказу. Збожжа дастаўляецца не толькі з нашага, але і з Клічаўскага, Кіраўскага, Быхаўскага, Шклоўскага і іншых раёнаў вобласці.

Усяго запланавана прыняць на захоўванне каля 97 тысяч тон зерня, што складзе толькі каля 90% магутнасцей прадпрыемства. Каля 10-12 тысяч тонгэта дзяржрэзерв. ЗАТБНБК” прывязе на захоўванне 40 тысяч тон, Мінскі камбінат хлебапрадуктаў — 10 тысяч тон, іншыя прадпрыемствы — 5 тысяч тон. Дзяржзаказ — 32 150 тон. З іх 12 тысяч тон аўса, 10 900 — жыта,    6 000 — пшаніцы, 2 000 — ячменю і 1 250 тон грэчкі.

І хоць аб’ём работы на вытворчым участку рэзка ўзрос, сезонных рабочых на элеватар не набіралі, а перавялі часова з крупацэха, які пакуль знаходзіцца на рамонце.

У напружаным рэжыме ідзе работа і ў прыёмаадборніку. Тэхнікі-лабаранты бяруць пробы зерня.

Вільготнасць, засмечанасць, смеццевая прымесь, колькасць і якасць клейкавіныгэтыя і іншыя паказчыкі павінны адпавядаць дзяржаўнаму стандарту, — расказвае тэхнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Таіса Палосікава. — Калі штосьці не так, напрыклад, на жытнім полі нейкім чынам украпілася вялікая колькасць аўса, — такое зерне прыдатна толькі для фуражу.

Але падобныя адхіленні ад нормы здараюцца нячаста. А вось павышаную вільготнасць можна ліквідаваць. На прадпрыемстве працуе сушылка, якая даводзіць збожжа да патрэбнай кандыцыі. Яна нагадвае аб сабе званкамі, якія раз-пораз раздаюцца.

Машыністамі аўтамабілеразгрузчыка на час уборачнай сталі некаторыя работнікі крупацэха. Вольга Бяляева і Андрэй Аляксандраў — у іх ліку. Яны прымаюць машыны з зернем, арганізоўваюць іх разгрузку.

Хлебаробы сеюць, расцяць, убіраюць збожжа. А работнікі вытворчага ўчаст-ка КХП займаюцца сушкай, перапрацоўкай і захоўваннем. Звёны аднаго ланцужка. Бліжэй знаёмячыся з якімі ў чарговы раз пераконваешся, які няпросты шлях праходзіць зерне, перш чым ператворыцца ў духмяны каравай.

* * *

Калі нумар ужо вярстаўся, стала вядома, што вадзіцель вытворчага ўчастка Аляксандр Гацман перавёз ужо 1 000 тон зерня. Віншуем яго з першым рэкордам!

Вольга Бяляева і Андрэй Аляксандраў толькі што прынялі чарговую партыю зерня
Таіса Палосікава вызначае ўтрыманне смеццева-зерневай прымесі ў ячмені

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость