Ураджай-2017 у Асіповічах. Зернейка да зернейка…

Сярод мноства характарыстык жніўню варта даць яшчэ адну — час, які яднае. Як працаўнікоў на асобна ўзятым полі, так і вытворцаў сельгаспрадукцыі і яе перапрацоўшчыкаў, звязвае агульным жаданнем быць сапраўднымі гаспадарамі, бо важна не толькі вырасціць ураджай, але і ўпарадкаваць яго.

Аб узаемадзеянні з хлебаробамі і рабоце перапрацоўчага прадпрыемства ў агульным і гутарылі днямі з дырэктарам Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Васіліем Пятроўскім.

— Уборачная кампанія — гарачая пара не толькі на нівах, але і на нашай вытворчасці, — падзяліўся надзённым субяседнік. — Каб забяспечыць своечасовую планамерную прыёмку зерня, узмацнілі работу ўсіх падраздзяленняў, дадаткова бралі людзей. Зразумела, што ўсе намаганні накіраваны ў першую чаргу на выкананне дзяржаўнага заказу — сёлета гэта 30920 тон збожжа. У тым ліку жыта групы А — 10700 тон, пшаніцы 3 і 4 класаў — 5020, ячменю 1 класа — 6200, аўса 3 класа — 8000 тон, плюс 1000 тон грэчкі.

У Асіповічы возяць дары ніў з сельгаспрадпрыемстваў Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Кіраўскага і, безумоўна, нашага раёнаў. Акрамя таго, дзяржзаказ для нас з бліжэйляжачых гаспадарак прымаюць унітарнае прадпрыемства “Горацкі элеватар”, ААТ “Магілёўхлебпрадукт”—кіруючая кампанія холдынга “Магілёўхлебпрадукт”, “Клімавіцкі камбінат хлеба-прадуктаў”. Большая ж частка — 54% — прынята непа-срэдна нашым вытворчым участкам.

На сёння без уліку грэчкі, чый час яшчэ не прыйшоў, выкананне дзяржзаказу складае 104%. Датычна Асіповіччыны, дзяржаўныя засекі папаўнялі ўсе сельгаспрадпрыемствы, найбольшы ж уклад зрабілі філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, акцыянерныя таварыствы “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Аванград-Ніва” і “Заходні-Агра”. Таксама ўдзельнічалі ў гэтай справе і прыватныя гаспадаркі “Сваяк”, “Гаспадар”.

У сваю чаргу захоўваем каля 15 тысяч тон зерня для Мінскага КХП, булачна-кандытарскай кампаніі “Дамачай” і іншых партнёраў. Асаблівая ўвага надзяляецца хлебапрадуктам дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, якога плануецца захоўваць у нас каля 30 тысяч тон. На працягу года ішла адгрузка і змена абавязковых запасаў, зерне адпраўлялася ў Магілёў, Александрыйскае, Скідзель, Ліду.

— Зараз эпіцэнтр актыўнасці на элеватарах?

— Так. Iдуць работы па прыёмцы, ачыстцы, сушцы і захаванні збожжа. З канца ліпеня і да сённяшняга дня працаўнікі элеватара прымаюць па 1800-2300 тон хлеба ў суткі. Гэта выконваецца ў некалькі этапаў: спачатку адбіраецца сыравіна для аналізу, які робіцца ў вытворча-тэхналагічнай лабараторыі, там зерне накіроўваецца на патрэбны элеватар у адпаведны сілас. Машына з дабром узважваецца і рэгіструецца. У вызначанай кропцы машыніст зерне-пагрузачных, разгрузачных машын выгружае транспарт, і багацце ніў ідзе па зададзеным маршруце. Далей апаратчыкі апрацоўкі збожжа яго даво-дзяць да патрэбных параметраў якасці згодна з тэхналагічнай схемай. Улічваючы і разуме-ючы важнасць дзяржзаказу, прымалі зерне і з павышанай вільготнасцю да 25% пры нарматыве не вышэй за 19%. Увогуле, закладка новага ўраджаю — зладжаная і карпатлівая праца ўсіх працаўнікоў элеватарна-складской гаспадаркі. Кожны праявіў сябе з лепшага боку. Так што людзям можна толькі падзякаваць за старанне.

— Што скажаце наконт якасці сёлетняга хлеба?

— Не расчараваны: у цэлым ураджай адпавядае існуючым нормам. Паступае большая колькасць пшаніцы 3 класа, чым чацвёртага, з больш высокім утрыманнем клейкавіны. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць аб тым, што гаспадаркі ажыццяўлялі своечасовую і ў дастатковых аб’ёмах падкормку раслін. Добры колас можа даць толькі сістэмны догляд.

— Прыёмка новага хлеба — важны этап у рабоце прадпрыемства, але вытворчасць прадукцыі не спыняецца круглы год. Якія паказчыкі маеце за студзень-ліпень?

— Аб’ёмы паступова нарошчваюцца. Напрыклад, за гэты час выпушчана 21030 тон мукі — 100,5% да леташняга перыяду. Большасць складае жытнёвая — 13580 тон. Пшанічнай сышло з канвеера 7280 тон, аўсянай — 170. Вытворчасць крупаў на ўзроўні 106% — 11640: 6230 тон — аўсянка, 5410 — ячка.

На экспарт рэалізавана 15300 тон мукамольна-крупяной прадукцыі. Накіроўвалася яна ва Украіну, Сербію, Малдову, а асноўны партнёр — Расія, удзельная вага якой у экспарце 79% ад агульнага аб’ёму продажу. Актыўная работа вядзецца па збыце прадукцыі і на ўнутраным рынку. Усяго ж рэалізацыя прадукцыі за 7 месяцаў дасягнула 30890 тон — 101%.

— Што пазначана ў планах да канца года?

— Выпусціць яшчэ 20900 тон мукамольна-крупяной прадукцыі, пры магчымасці пашырыць геаграфію рынкаў збыту. Важнейшы накірунак дзейнасці — імпартазамяшчэнне. У нашым выпадку гэта выпуск пшанічнай мукі. З пачатку года яе доля складае 24%, плануем павялічыць паказчык да 30%. Месца для руху наперад існуе, а значыць, і далей будзем развіваць вытворчасць і прырастаць у аб’ёмах.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость