У Вяззе з роднай Касцюковіччыны Сяргей Шэвель перабраўся разам з бацькамі ў раннім дзяцінстве

У Вяззе з роднай Касцюковіччыны Сяргей Шэвель перабраўся разам з бацькамі ў раннім дзяцінстве

Пасля школы не будаваў паветраных замкаў, а працягнуў пачэсную бацькоўскую справу.

Скончыўшы Слуцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, пайшоў працаваць у мясцовае сельгаспрадпрыемства трактарыстам-машыністам. Ездзіць на МТЗ пачаў раней, чым хадзіць у школу. “Замест дзіцячага сада, — усміхаецца Сяргей Васільевіч. — Бацька браў з сабой у кабіну, і мы ехалі на палі і фермы. А пазней і за баранку пасадзіў. Так што ў ПТВ вывучаць давялося толькі тэорыю: вадзіць трактар ужо ўмеў”.

Якія толькі транспартныя і палявыя работы не даводзілася выконваць! Узворванне, зяблевая апрацоўка, пасеў і ўборка… Актыўна займаецца хімпраполкай, унясеннем арганікі, дастаўкай кармоў на фермы.

Паездзіць давялося на розных трактарах. І кожны з іх не раз перабраў. “«Пакуль рукі не саб’еш, сапраўдным прафесіяналам не станеш». Так казаў некалі тата”, — тлумачыць Сяргей.

А некалькі месяцаў таму ён атрымаў новы МТЗ-82, чым вельмі задаволены. “Узмоцнены балачны мост, кандыцыянер. Цяпер праца — адно задавальненне!” — каменціруе вадзіцель новай машыны.

За рабочы дзень яму даводзіцца праехаць не адзін дзясятак кіламетраў. Ведае кожнае поле разам з іх балявымі кропкамі. І марыць, каб усе палеткі штогод радавалі шчодрым ураджаем. А сам гатоў пераадольваць любыя цяжкасці дзеля высакароднай справы, якой прысвяціў жыццё.

Іна Заскевіч

Последние новости

Сельское хозяйство

У Вяззе з роднай Касцюковіччыны Сяргей Шэвель перабраўся разам з бацькамі ў раннім дзяцінстве

15 ноября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Прафесію ветэрынарнага ўрача Марына Мазур абрала невыпадкова

15 ноября 2026
Читать новость
Производство

Если сделать инфобокс из продуктов, которые могут во многом охарактеризовать работу филиала «Осиповичский» ОАО «Бабушкина крынка» в 2026 году, сюда войдут стики с сухим обезжиренным молоком, конфеты молочные линейки Creamy, сырок глазированный «Столичный» и сыр «Пармизано де Люкс»

15 ноября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Стаж работы Галіны Козаравай у сельскай гаспадарцы нашага раёна набліжаецца да двух дзесяцігоддзяў

15 ноября 2026
Читать новость
Производство

ОАО «Осиповичский хлебозавод» обеспечивает важнейшим продуктом питания уже не одно поколение жителей города и района

15 ноября 2026
Читать новость
Производство

Транспартны цэх Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” да асноўных не адносіцца — па праве наперадзе млын і крупацэх, — аднак ні ў каго не ўзнікае сумнення ў яго важнасці

15 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем