У суботу ў Вяззі прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025”

У суботу ў Вяззі прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025”

Эпіцэнтрам свята стала тэрыторыя Вяззеўскага СДК. Ужо з раніцы тут працавалі падворкі кожнага з сельсаветаў раёна, падрыхтаваныя сумесна з установамі культуры і сельгаспрадпрыемствамі.

Свае эксклюзіўныя вырабы  дэманстравалі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Наведвальнікаў таксама чакалі выставы работ, створаных рукамі асіповіцкіх умельцаў, бяспройгрышныя латарэі, сувеніры на любы густ. Удосталь было розных пачастункаў — і каўбас, і выпечкі, і страў з садавіны-гародніны. Духмяную юшку прапаноўвала ААТ “Рыбгас “Свіслач”; можна было паспрабаваць прадукцыю мясцовых перапрацоўшчыкаў: нямала людзей сабрала дэгустацыя малочнай прадукцыі філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, прыцягвалі погляд смачныя вырабы хлебазавода, пазнаёміцца з прадукцыяй Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” запрашаў саламяны бабёр і драўляны млын, тут жа размясціліся выставы кансервавага завода, Асіповіцкага доследнага лясгаса. Працавалі і гандлёвыя палаткі.

 Цікавасць аграрыяў выклікала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Былі прадстаўлены ў тым ліку навінкі, якія сёлета атрымалі нашы гаспадаркі, напрыклад, камбайн GS12 PRO, кормаўборачны камбайн КВК-800 і іншыя.

Ушанаванне герояў жніва-2025 праходзіла ў СДК. У фае ўсіх сустракала цікавая кампазіцыя ЦТДіМ з жывой скульптурай. Тут жа можна было зрабіць і прыгожае фота на ўспамін.

Распачалася ўрачыстасць харэаграфічнай    кампазіцыяй, дзе быў і глыбокі сімвалізм, і сувязь  пакаленняў — дзеці з белымі папяровымі птушкамі, снапы, абрадавыя песні. Гэта і задало тон усяму святу. Хвалюючым момантам стаў вынас караваеў  кожнай гаспадаркі і галоўнага дажыначнага каравая.

Першым вітаў працаўнікоў сяла старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык.

Кіраўнік раёна, выказаўшы шчырую падзяку ўсім удзельнікам жніва, падкрэсліў, што ў каравай укладзены старанні кожнага. У ім штодзённая нястомная праца хлебаробаў, працоўная доблесць кіраўнікоў, спецыялістаў.

Андрэй Віктаравіч уручыў шэраг узнагарод — ганаровыя граматы, падзячныя лісты (гл.”АК” № 80 ад 17.10.2025 г. — аўт.). Лепшых вынікаў сёлета дасягнулі працаўнікі ААТ “ВязаўніцаАгра”, таму большасць пераможцаў працоўнага спаборніцтва была з гэтай гаспадаркі.

Далучыўся да віншаванняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Дзячэнка. Ён уручыў каштоўны падарунак Алене Хвішчук з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, на якую зараз ускладзены абавязкі кіраўніка сельгаспрадпрыемства. 

Ад Магілёўскага аблвыканкама асіповіцкіх аграрыяў вітаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Ланкуць. Шэраг працаўнікоў, у тым ліку і з перапрацоўчых прадпрыемстваў, адзначаны Граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Да ўшанавання хлебаробаў далучыліся і прафсаюзы. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідоранка ўручыла Ганаровую грамату прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК загадчыку механічных майстэрняў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”  Сяргею Піляку і  слесару-рамонтніку Надзеі Піляк, Падзячны ліст райкама прафсаюза — вадзіцелям Міхаілу Бараноўскаму  (“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”), Віталію Карпенюку (“ЖорнаўкаАГРА”), механізатару Дзмітрыю Каранькову (“Авангард-Ніва”). Старшыня Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза Віталь Зянькоў узнагародзіў прадстаўнікоў ААТ “ВязаўніцаАгра” — у гэты галіновы прафсаюз уваходзіць гаспадарка. На сцэну выклікаліся трактарысты-машыністы Аляксандр Белякоў, Уладзімір Мяцельскі, Міхаіл Рыбакоў, Сяргей Стальчанка, токар Анатоль Кутас, а таксама загадчык вы-творчасці  Наталля Барсава — Падзякай Магілёўскай абласной арганізацыі адзначаны калектыў сталовай.

У гэты дзень Вяззе сустракала нямала ганаровых гасцей: прыехалі прадстаўнікі Бабруйскага, Кіраўскага, Пухавіцкага раёнаў. Сярод запрошаных на свята быў і адзін асаблівы госць — былы старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік. За шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага самакіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ён узнагароджаны Ганаровай граматай Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў.

На мерапрыемстве адразу падвялі і вынікі конкурсу падворкаў. Першае месца заняў Дараганаўскі сельсавет, другое — Лапіцкі, трэцяе — Вяззеўскі. Увогуле ж кожны з падворкаў быў адмыслова арганізаваны і адметны.

Фестываль-кірмаш у чарговы раз пацвердзіў, што агульныя намаганні заўсёды выліваюцца ў паспяховую справу — хоць на жытнёвым полі, хоць на канцэртнай пляцоўцы.

І вялікі дзякуй за цёплы прыём Вяззеўскаму СДК, усім арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства. Без песень, танцаў, харэаграфічных кампазіцый наўрад ці ўрачыстасць атрымалася б такой яркай і запамінальнай.

Ну а што тычыцца герояў свята, то ўжо ўчора яны зноў выйшлі ў поле: трэба да канца ўбраць кукурузу, працягваць апрацоўку зямлі. На наступны год ураджай павінен быць яшчэ лепшым!

Последние новости

Общество

Знай наших: школьники Осиповичского района отличились на областном уровне

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Двор затопило после дождя: почему нельзя открывать канализационные люки

15 июня 2026
Читать новость
Экономика и Бизнес

Узнали, кто считается не занятым в экономике и как начисляется плата за коммунальные услуги

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Заброшенный уголок или место отдыха? В Осиповичах снова обсуждают лес у улицы Сташкевича

15 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 июня для всех знаков Зодиака

15 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем