У сельгаспрадпрыемствах раёна распачаўся пашавы перыяд

У сельгаспрадпрыемствах раёна распачаўся пашавы перыяд

Выпасаюцца зараз на сакавітай траве 22 гурты кароў, а гэта 4 491 галава дойнага статка — 100% да запланаванага, дзевяць гуртоў цялушак — 1 916 галоў, што нават больш, чым меркавалася першапачаткова.

Арганізоўваўся выпас паэтапна, першыя гурты выйшлі на пашу напрыканцы мінулага месяца. На ўсіх тэрыторыях, прызначаных для пасьбы, устаноўлены электраагароджы, у наяўнасці тут бочкі з вадою, соль і мел, мінеральныя дабаўкі.

Свежае паветра, сонца (нават калі пакуль і не асабліва песціла), высокая спажыўная вартасць і жыццёвая сіла маладой травы ўжо далі станоўчы вынік: вытворчасць малака ўзрастае штодня. Так, напрыклад, калі 1 мая ў агульным па раёне было атрымана   54 тоны малака, то ўжо 18 чысла — амаль 61 тона.

Больш малака, прыкладна на 25%, сталі даваць і рагулі на МТФ № 9 “Каменічы” ААТ “ВязаўніцаАгра”, дзе днямі пабывалі журналісты “АК”. Адзін з гуртоў выпасае Міхаіл Паркалаў. На ферме ён працуе жывёлаводам чатыры гады, а на летні сезон разам са статкам перамяшчаецца на пашу, каб да-глядаць кароў ужо на адкрытай прасторы.

Як расказала галоўны заатэхнік гаспадаркі Наталля Дрозд, перыяд выгану кароў асабліва важны. Перад выхадам на кругласутачную пасьбу каровы ўзважваюцца для наступнага маніторынгу, праходзяць супрацьмаскітную апрацоўку. Спрыяльны гэты час як для паляпшэння малочных паказчыкаў, так і для агульнага аздараўлення жывёлы. Згодна з такім меркаваннем і загадчык фермы Вольга Гурская. Увогуле, арганізаваць догляд, працэс даення ў палявых умовах — справа агульная для працаўнікоў жывёлагадоўлі. І паспяховасць усяго сезона вялікага малака ў многім залежыць ад першых яго тыдняў.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем