У ліку першых

У ліку першых

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Хлебная ніва каля вёскі Бозак у сераду ненадоўга стала імправізаванай сцэнай для ўзнагароджання лепшых хлебаробаў сельгаспрадпрыемства. Работнікаў гаспадаркі прыехалі ўшаноўваць ганаровыя госці. У іх ліку — старшыня Магілёўскага абласнога Савета Белхім-прафсаюза Ігар Станкевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Уладзімір Лук’янаў, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Белшына” Ігар Вежнавец, намеснікі дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” Валянцін Шкурын і Вольга Каўко ды іншыя. Яны выказалі словы падзякі за цяжкую добрасумленную працу і годны ўклад у агульны каравай Беларусі.

Вадзіцель сельгаспрадпрыемства Раман Іўчык першым дасягнуў заветнага рубяжа ў тысячу тон перавезенага зерня яшчэ на мінулым тыдні. Праз некалькі дзён да яго далучыліся калегі Георгій Богук і Максім Міхалевіч. Сярод камбайнераў лідзіруюць экіпажы Міхаіла Калячкі і Вадзіма Вікторчыка, Паўла Грыцкевіча і Міхаіла Стрыкунова, Аляксандра Курловіча і Анатоля Малахава, Алега Аліноўскага і Івана Жуковіча, Юрыя Еўдакімовіча і Аляксандра Лапенчыка, Канстанціна Сіліцкага і Паўла Белабародава, Мікалая Гіліцкага і Валерыя Еўдакімовіча. Мужчынам уручылі каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.

Дарэчы, жніво набліжаецца да фіналу. На раніцу серады было ўбрана 1 503 гектары, а гэта 71% да плана. Агульны намалот з гэтай плошчы склаў больш за 5,5 тысячы тон зерня з сярэдняй ураджайнасцю 37,1 цэнтнера з гектара. Ураджай на ўзроўні мінулага года, але сваёй чаргі чакаюць лепшыя палі, таму лічба напэўна павялічыцца. Найбольш парадавала сёлета жыта. Культура ўрадзіла — 38,6 ц/га. Пры добрым надвор’і вынікі гарачай пары ў гаспадарцы будуць падводзіць ужо на наступным тыдні. А потым трэба будзе сеяць рапс, падрыхтоўваць глебу, прасаваць і збіраць салому, ды і шмат іншай работы выконваць.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем