У каго самы доўгі дзень?

У каго самы доўгі дзень?

Каля пяці гадоў працуе аператарам машыннага даення на малочнатаварным комплексе ў вёсцы Свіслач Ніна Ладонька-Кісель, а агульны стаж яе работы ў сельскагаспадарчай галіне значна большы.

Дзяцінства Ніны прайшло ў вёсцы Курганы Кіраўскага раёна. Пасля школы скончыла бухгалтарскія курсы ў Бабруйску, але папрацаваць па спецыяльнасці дзяўчыне не ўдалося: стварыўшы сям’ю, пераехалі з мужам Валерыем у аграгарадок Бацэвічы Клічаўскага раёна. Там атрымалі дом ад калгаса і сталі працаваць у мясцовым сельгаспрадпрыемстве.

Работа на ферме фізічна даволі складаная, ды Ніна не прывыкла пасаваць перад цяжкасцямі. Працавала, вяла хатнюю гаспадарку, гадавала дзяцей — і з усім спраўлялася паспяхова. А вось хваробу мужа пераадолець было не ў яе сілах. І калі Валерыя не стала, жанчына пераехала з дзецьмі ў аграгарадок Свіслач. Работу знайшла хутка. Звярнулася на ферму: у гаспадарцы працоўныя рукі заўсёды па-трэбны, а яшчэ больш — вопыт і працавітасць. Паўторна выйшла замуж. І цяпер муж і жонка маюць адно месца работы на дваіх, толькі на работу ходзяць не разам, бо графік адрозніваецца: Ніна — аператар машыннага даення, Уладзімір — вартаўнік.

Яе дзень пачынаецца ў чатыры раніцы, а праз гадзіну жанчына ўжо пачынае дойку, якая працягваецца да васьмі. Вечарам чакае тая ж працэдура. Але аператар павінен не толькі даіць, а яшчэ і сачыць за станам жывёл, прыводзіць у належны выгляд адпаведнае абсталяванне, таму што чысціня і парадак — неад’емныя ўмовы атрымання якаснай прадукцыі. А кожная карова чакае цеплыні і ўвагі, бо пры дрэнным настроі можа і не аддаць малако. Таму ніякая аўтаматыка не заменіць вопытных спрытных рук, пяшчотнага голасу і пастаяннага клопату руплівай гаспадыні.

Ніна Мікалаеўна выгадавала траіх дзяцей: старэйшая дачка Вольга рэалізавала матчыну мару і стала эканамістам, жыве і працуе ў Маладзечна. У гэтым жа горадзе атрымлівае будаўнічую прафесію малодшы сын Арцём, а сярэдняя з дзяцей Дар’я вучыцца ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце імя Максіма Танка. Словам, мацярынскія абавязкі Ніна Ладонька-Кісель выконвае гэтак жа добра, як і працоўныя.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем