У хлебаробаў — гарачая пара

У хлебаробаў — гарачая пара

У аўторак у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне камбайнераў і вадзіцеляў, якія дасягнулі лепшых вынікаў на жніве

Алена Суета.

e.sueta@gzt-akray.by

Хіба можна застацца раўнадушным, гледзячы на працу хлебаробаў? Калі магутныя камбайны, як караблі ў моры, плывуць, збіраючы кожны каласочак. Пройдзе некалькі дзён, і ў полі не застанецца збожжа, але добрая работа людзей бачна ўжо сёння. Тым, хто прыгожа працуе, трэба прыгожа і дзякаваць. Роўная лінейка з дзесяці камбайнаў і пяці аўтамабіляў эфектна вянчала ліпенскае поле, а ў вышыню ляцелі мілагучныя спевы музычных калектываў “Чыстыя крыніцы” і “Парадыз”.

Сёлета ва ўборачнай кампаніі прымала ўдзел больш за 70 чалавек: 24 камбайнеры, 10 вадзіцеляў на адвозцы зерня (шасцёра са свайго філіяла, трое — з УП “БелшынаТранс” і адзін з КФГ “Плаціна плюс”) і двое вадзіцеляў-пажарных, якія таксама штодзённа гарантавалі бяспеку ў полі, 6 аператараў на зернетаках, дзе яшчэ былі задзейнічаны 30 школьнікаў, нанятых па дагаворы падраду.

Павіншаваць і ўзнагародзіць за плённую працу перадавікоў прыехалі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, генеральны дырэктар ААТ “Белшына” Андрэй Бунакоў і дырэктар філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Леанід Гардзецкі, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, упраўленні персаналам і сацыяльных пытаннях Сяргей Дрывіла, старшыня прафкама ААТ “Белшына” Ігар Вежнавец. Яны падзякавалі хлебаробам за добрасумленную працу і пажадалі далейшых поспехаў, здароўя і дабрабыту. Падтрымлівалі хлебаробаў родныя і жыхары вёскі, якія таксама прыйшлі на поле, каб раздзяліць з імі радасць.

Першымі сярод камбайнераў перайшлі тысячны рубеж па намалоце зерня і рапсу Сцяпан Давідовіч і Сяргей Халмоўскі. Разам з імі абмалацілі больш за тысячу тон зерня яшчэ два экіпажы: Міхаіл Калячка і Юрый Скарына, Аляксандр Курловіч і Павел Німшэвіч. Больш за пяцьсот тон збожжа сабралі сем экіпажаў: Павел Грыцкевіч і Міхаіл Стрыкуноў, Міхаіл Ткачоў, Яўген Жуковіч і Аляксей Рыбакоў, Аляксей Лісіца і Іван Міхалькевіч, Юрый Барысаў і Дзмітрый Шабан, Юрый Еўдакімовіч, Мікалай Гіліцкі з сынам Мікалаем. Атрымалі ўзнагароду і вадзіцелі, якія перавезлі ў сусекі краіны больш за тысячу тон збожжа. Адзін з першых — Сяргей Вікторчык, не адстаюць Раман Іўчык, Іван Жуковіч і Пётр Шалупенка.

Менавіта так адзначыліся вынікі напружанай штодзённай працы, якой славіцца не толькі філіял, але і ўся краіна. З новым ураджаем вас, паважаныя хлебаробы!

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем