У гаспадарках Асіповіцкага раёна завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да вясновых палявых работ

У гаспадарках Асіповіцкага раёна завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да вясновых палявых работ

Калі вы думаеце, што вясна стартуе толькі ў сакавіку, то гэта не зусім так. На палях ужо ёсць рух: узворваецца глеба, дзе гэта дазваляюць умовы, вывозіцца арганіка, уносяцца калійныя ўдабрэнні.

Як расказаў галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Саковіч, рамонт тэхнікі, якая будзе задзейнічана на сяўбе яравых, на парадку дня ва ўсіх гаспадарках раёна, а ў ААТ “Ясеньскае” гэты этап ужо завершаны. Тэрміны агульнай лінейкі гатоўнасці стаяць канкрэтныя — 1 сакавіка.

Да новага сезона чакаецца і папаўненне парка: для ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” плануецца набыць энерганасычаны “Беларус-3522” і новыя плугі, для “ВязаўніцыАгра” — такі ж трактар і сеялку, таксама пасяўны агрэгат у “Ясеньскае”.

Пабывалі ў майстэрні мехдвара “Свіслач” ААТ “ВязаўніцаАгра”. Тут зараз на рамонце два МТЗ-3022, МТЗ-3522 і 1522. У рамонтнай брыгадзе ў тым ліку трактарысты-машыністы Павел Грыцкевіч і Сяргей Стальчанка. І хоць размераны гул трактароў на раллі абодвум механізатарам падабаецца больш, чым работа ў памяшканні, аднак працуюць з настроем, бо разумеюць, што ад якасці падрыхтоўкі тэхнікі залежыць якасць і тэмп работ на вясновым полі. А гэта ўсё — складальнікі будучага ўраджаю.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 25 по 31 августа

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 сентября для всех знаков зодиака

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем