У Асіповіцкім раёне завяршаецца сяўба ранніх яравых культур

У Асіповіцкім раёне завяршаецца сяўба ранніх яравых культур

Нечаканы подых зімы ў пачатку месяца, канечне, збіў запланаваны тэрмін сяўбы ранніх яравых культур у раёне, аднак з прыродай не паспрачаешся, таму аграрыі былі вымушаны зрабіць зусім непажаданы перапынак, пасля якога прыклалі шмат намаганняў, каб паспець засеяць палі.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Кавалёва, на ўчарашнюю раніцу ў раёне раннімі яравымі культурамі было засеяна каля 3 000 гектараў. Апошнія палі, адведзеныя пад гэтыя расліны, засяваюць ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і “Авангард-Ніва”.

Працягваецца сеў шматгадовых траў, праводзяцца хімпраполка азімых зерневых культур і інсектыцыдная апрацоўка азімага рапсу. Там, дзе зіма “пабіла” апошнюю культуру, зараз сеюць яравы аналаг. Акрамя гэтага, гаспадаркі прыступілі да сяўбы кукурузы, а сялянска-фермерская гаспадарка “АграАўтаНова” — цукровых буракоў.

На палях ААТ “Авангард-Ніва” завяршаецца сяўба ячменю. Як адзначыў выканаўчы дырэктар гаспадаркі Віктар Юдзін, праз пару дзён работнікі скончаць другую падкормку азімых культур. Таксама завяршаецца сяўба люцэрны, адначасова механізатары прыводзяць у парадак тэхніку да корманарыхтоўкі.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем