У Асіповіцкім раёне ўбрана 4 516 гектараў ніў, што складае 59% да плана
Па звестках упраўлення па сельскай гападарцы і харчаванні райвыканкама, на ўчарашнюю раніцу ў раёне ўбрана 4 516 гектараў ніў, што складае 59% да плана.
Намалочана 8 828 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць — 19,5 цэнтнера з гектара.
Самы важкі намалот у КСУП “Вязаўніца-Агра” — 3 429 тон. Гэтая ж гаспадарка лідар па тэмпах уборкі (73%) і ўраджайнасці (22,4 ц/га). На другім месцы ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: тут убраны 61% плошчаў, намалочана 2 770 тон, ураджайнасць — 20,6 ц/га.
У разрэзе культур найбольш ураджайнай у бягучым сезоне аказалася азімая пшаніца — з кожнага яе гектара ў сярэднім малоцяць 21,7 цэнтнера. Сёлетнія здабыткі далёка не лепшыя, якія калі-небудзь атрымлівалі з асіповіцкіх ніў, аднак жніво яшчэ не завершана, таму застаецца спадзяванне, што паказчыкі вырастуць.