У ААТ «ЖорнаўкаАГРА» набірае абароты ўборачная кампанія

У ААТ «ЖорнаўкаАГРА» набірае абароты ўборачная кампанія

На дапамогу роднай гаспадарцы ААТ “ЖорнаўкаАГРА” ў якасці старшага камбайнера і камбайнера прыйшлі студэнт Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікіта Цалко і навучэнец  Мар’інагорскага дзяржаўнага ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічнага каледжа імя У.Е. Лабанка Дзяніс Клунко.

Мікіта асвойвае ў сталіцы спецыяльнасць інжынера, вучыцца па мэтавым накіраванні сельгаспрадпрыемства. Дзяніс пасля заканчэння вучэбнай установы будзе тэхнікам-механікам. І работа на полі ў час жніва дапаможа абодвум юнакам атрымаць практычныя навыкі кіравання тэхнікай. Ну і, зразумела, заробленыя ў час канікул грошы таксама лішнімі не будуць.

Узаемадзейнічаць з аграрыямі даводзіцца не так і рэдка. І вось што заўважана: у час жніва яны становяцца крыху іншымі. Больш арганізаванымі, мэтанакіраванымі, у добрым сэнсе апантанымі сваёй справай. Нягледзячы на тое што гэта пара даволі напружаная для ўсіх, адчуваецца пэўная ўнутраная мабілізацыя людзей. А як інакш? Столькі работы і спадзяванняў укладзена ў кожны вырашчаны колас.

А ўраджай сёлета, па папярэдніх прагнозах, атрымаецца нядрэнным. Так лічаць і дырэктар ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сяргей Бусел, і галоўны аграном Ірына Тарасевіч. У гэтым сезоне хлебаробам названай гаспадаркі трэба ўбраць 334 гектары азімага ячменю і 200 га пасеянага вясною, 571 гектар азімай пшаніцы і 270 — яравой, 222 га азімага трыцікале, 50 — рапсу, а таксама іншыя надзелы.

У першую чаргу прыступілі да азімага ачменю: ён выспявае першым. На ўчарашнюю раніцу гэтай культуры ўбрана 179 гектараў, яе сярэдняя ўраджайнасць — 32 цэнтнеры з гектара. Ёсць некалькі ўчасткаў, дзе яшчэ не пабываў камбайн, аднак якія даюць асаблівае спадзяванне. Прыступілі ўжо і да ўборкі рапсу.

Дзяржзаказ сельгаспрадпрыемства — дарэчы, самы вялікі з усіх асіповіцкіх сельгасвытворцаў — складае 600 тон: 550 пшаніцы і 50 — ячменю.

Задзейнічана на ўборцы пяць экіпажаў: Сяргея і Надзеі Піляк, Уладзіміра Ганчарыка і Паўла Дубовіка, Аляксея Піляка і Сяргей Міхайлава, а таксама два маладзёжныя — Іван Жук з Цімафеем Барэйшам, Мікіта Цалко з Дзянісам Клунко. Як лічыць дырэктар гаспадаркі Сяргей Бусел, вельмі добра, калі моладзь далучаецца да агульнай справы. Можна чакаць, што ў перспектыве гэта будуць самыя надзейныя спецыялісты, якіх вырасціла сама ніва.

На адвозцы збожжа задзейнічаны Мікіта Гарадзецкі на трактары МТЗ-3522, на аўтамабілях МАЗ — Мікалай Мацюшонак і Аляксандр Цалко.

Кіпіць работа зараз не толькі на збожжавых палях, але і на зернетаку. У фотааб’ектыў журналістаў патрапілі аператар сушылкі Яўгеній Гізбрэхт, машыніст ачысткі машыны Уладзімір Ніціеўскі, падсобны рабочы Мікалай Толкач. Надвор’е сёлета капрызнае, таму перад тым як адправіць намалочанае зерне на захаванне, яго даводзіцца добра прасушваць.

Дакладны ўлік прывезеных з ніў дароў побач з калегамі вядзе ўчотчык Ксенія Коршак. У абавязках дзяўчыны таксама вызначэнне вільготнасці сыравіны і накіраванне зерня па далейшым шляху. Кантралюе работу зернятока загадчык склада Наталля Сугака. Яна ж, калі ёсць неабходнасць, садзіцца за кіраванне невялікага, а таму асабліва манеўровага пагрузчыка.

Каб працэс ішоў планамерна, важна стварыць для людзей спрыяльныя ўмовы. Маецца на ўвазе не толькі забеспячэнне сродкамі бяспекі, пітной вадой, спецадзеннем, але і гарачае харчаванне. Наяўнасць сваёй сталоўкі дазваляе мець на стале самыя разнастайныя стравы. Смачныя абеды і вячэры для ўсіх занятых на жніве і корманарыхтоўцы гатуюць і дастаўляюць прама на поле загадчык сталовай Кацярына Лось, раздатчыкі Кацярына Быкава і Вікторыя Аскерава. Набываюцца прадукты на ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” і ў Клічаўскім райспажыўтаварыстве. А аплата за збалансаваную і карысную ежу складае ўсяго 10% поўнага яе кошту — прыблізна каля аднаго рубля за дзень.

— Сёлетняе жніво для мяне першае ў якасці кіраўніка сельгаспрадпрыемства, — дзеліцца Сяргей Бусел. — Сама ж ніва прыцягвала заўсёды. Памятаю, калі быў яшчэ басаногім хлапчуком, з зачараваннем глядзеў на магутныя камбайны. Тады яны, безумоўна, здаваліся ў разы большымі і проста недасягальнымі. І вось мінулі гады, і гэтая паважаная ўсімі тэхніка ў тым ліку ў маіх руках як інструмент важнай справы па забеспячэнні харчовай бяспекі краіны. Што ні кажы, а прыемна, калі мары збываюцца!

Зараз такі час, калі раніцай не трэба ніякага будзільніка: хутка падымаюць унутранае хваляванне і адказнасць. Трэба на работу! Радуе той агеньчык, які я бачу ў вачах працаўнікоў. І агульны прыўзняты настрой. Ды і нівы не падвялі: калоссе добра налілося. І гэта ўсё натхняе і мяне, і калектыў. Жніво пацвярджае: калі шчыра працуеш, добры вынік не заставіць чакаць. Будзе ўраджай — будзе не толькі хлеб, але і кармы для жывёлы, а значыць, малако і мяса. Будзе прадукцыя, атрымаем заробак, а гэта — агульны дабрабыт. Так што “ЖорнаўкаАГРА” на правільным шляху!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Сельское хозяйство

На текущей неделе в Осиповичском районе состоялся конкурс специалистов по искусственному оплодотворению крупного рогатого скота

17 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У ААТ «ЖорнаўкаАГРА» набірае абароты ўборачная кампанія

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 июля

17 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко — творческим работникам: Беларусь — это мирный островок, где вы всегда найдете «прытулак»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

16 июля 2026
Читать новость
Общество

Обеспечение безопасности жизнедеятельности: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем