У ААТ “ВязаўніцаАгра” распачаліся вясновыя палявыя работы

У ААТ “ВязаўніцаАгра” распачаліся вясновыя палявыя работы

Марозны люты даволі хутка ўступіў месца вясне. Сакавіцкае сонейка сагравае зямлю, і работнікі сельгаспрадпрыемстваў спяшаюцца правесці важныя палявыя работы, неабходныя для забеспячэння якаснага ўраджаю. На палях ААТ “ВязаўніцаАгра” зараз задзейнічана больш за дзесяць адзінак тэхнікі, якія выконваюць разнастайныя задачы: падкормку азімых, закрыццё вільгаці ў глебе, узворванне і ўнясенне ўгнаенняў і мінеральных удабрэнняў.

Недалёка ад вёскі Паташні шчыруе на сваім трактары механізатар сельгаспрадпрыемства Валерый Ганчаронак, падсяваючы канюшыну на зялёны корм для жывёлы. Галоўны аграном ААТ “ВязаўніцаАгра” Юрый Сычэвіч паведаміў, што сёлета плануецца засеяць каля 400 гектараў канюшынай і па 100 гектараў люцэрнай і злакавымі травамі. Таксама будзе праводзіцца перазалужэнне пашаў.

На гэтым жа тыдні чакаецца пачатак сяўбы яравых культур. Юрый Сычэвіч адзначыў: каля 300 гектараў будзе адведзена пад ячмень, 40 га — пшаніцу і каля 380 — зернебабовыя. З прыходам устойлівага цяпла работы на палях будуць набіраць яшчэ большую актыўнасць.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 4 сентября для всех знаков зодиака

4 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 25 по 31 августа

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 сентября для всех знаков зодиака

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем