У ААТ «ВязаўніцаАгра» стартавала веснавая сяўба

У ААТ «ВязаўніцаАгра» стартавала веснавая сяўба

Шырокі прастор, пакуль не зусім лагодны малады вецер, высокае блакітнае неба і выразны пах свежаўзаранай зямлі. Такія ўражанні пакінуў першы сёлетні выезд у поле журналіста. А што адчуваюць механізатары на старце новага сезона? Аб гэтым запыталіся ў Віктара Саковіча з ААТ “ВязаўніцаАгра”. І гутарку вялі, зразумела, непасрэдна на свежым ворыве.

— Канечне, некаторае хваляванне ёсць, — расказвае Віктар Віктаравіч. — І тут больш не любаванне вясновым наваколлем, хаця і не без гэтага, а адчуванне вялікай адказнасці. Распачынаю сезон на новым энерганасычаным трактары “Беларус-3522” — магутным, але ў той жа час паслухмяным. Безумоўна, патэнцыял такой тэхнікі адчуваецца. Сеялка АПП-6Д упэўнена спраўляецца з задачай нават на плошчах з перападамі грунту. Першы засеяны клін каля 20 гектараў. Сам яго і рыхтаваў да сяўбы. Так што з мяне і запытанне за якасць. Сеем авёс. Поле агранамічная служба выбрала невыпадкова: тут ужо ралля дастаткова прагрэтая, гатова прыняць насенне, тэхніка не грузне. Пакуль што не на кожны ўчастак выйдзеш з сеялкай.

Віктар Саковіч у “ВязаўніцыАгра” працуе не так даўно, толькі год, аднак у сельскагаспадарчай справе далёка не навічок. І, дарэчы, яго гісторыя якраз добры прыклад таго, як пасведчанне трактарыста-машыніста, атрыманае яшчэ падчас вучобы ў школе, стала вызначальным фактарам у выбары прафесіі. Потым толькі прайшоў перападрыхтоўку ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы.
Работы наперадзе чакаецца шмат.

Сёлета толькі ранніх яравых у гаспадарцы трэба пасеяць каля 900 гектараў. 200 га — зернебабовых, 100 — аўса, 150 — ячменю, 440 — пшаніцы. На пасяўной плануецца задзейнічаць восем энерганасычаных трактараў: пяць “Беларус-3522” і тры “Беларус-3022”. З цягам часу будуць уключаны ўсе наяўныя рэсурсы, каб справіцца з работай якасна і ў аптымальныя агранамічныя тэрміны.

Валентина Корбаль

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем