У ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” сёлета важным удзельнікам корманарыхтоўкі быў трактарыст-машыніст Андрэй Пратасіч

У ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” сёлета важным удзельнікам корманарыхтоўкі быў трактарыст-машыніст Андрэй Пратасіч

Калі дакладна прааналізаваць усе віды сельскагаспадарчых работ, становіцца зразумелым, што галоўнае вылучыць цяжка: кожны этап мае сваё адметнае значэнне. А агульны вынік якраз і залежыць ад паспяховай рэалізацыі кожнага кроку.

У ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” сёлета важным удзельнікам корманарыхтоўкі быў трактарыст-машыніст Андрэй Пратасіч. На сваім КВК-800 ён нарыхтаваў 4 400 тон сенажу, 4 900 т сіласу. Калі сітуацыя патрабуе, механізатар перасаджваецца за руль іншай тэхнікі. Так, на МТЗ-82 ён варушыў і зграбаў у валкі сена на 315 га, перавёз 996 тон масы.

І хоць у сельгаспрадпрыемстве Андрэй Аляксандравіч толькі другі сезон, паспеў за гэты час зарэкамендаваць сябе ўвішным працаўніком і добрым гаспадаром. Да гэтага паўтара дзясятка гадоў быў вальшчыкам лесу ў лясгасе.

— Любая работа патрабуе самааддачы, — рэзонна разважае Пратасіч. — Ці то лясная гаспадарка, ці сельская. У новым калектыве сустрэлі прыветліва, сам жа я мясцовы, хоць зараз і жыву ў горадзе. Многіх ведаю яшчэ з юных гадоў. Найбольш прыемнае ў рабоце — бачыць яе вынік. Вось, напры-клад, вясною быў задзейнічаны на сяўбе кукурузы, зараз убіраю гэту культуру на камбайне. Вырасла нядрэнная. І травы сёлета былі добрыя. Так што, думаю, з кармамі зімою праблем не будзе. Цікавасць працы надае яшчэ і пастаянная змена відаў работ і разуменне ў цэлым значнасці працэсу.

Последние новости

Здравоохранение

Проект “Здоровые города и проселки”

11 июля 2025
Читать новость
Власть

“И нам ничего не будет страшно”. Лукашенко высказался про ИИ и призвал белорусов ценить то, что у них есть

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Вода из колодца: пить или не пить

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Осиповичского райисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском гарнизоне начал работать воспитательно-оздоровительный военно-патриотический круглосуточный лагерь “Юность”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя Могилевского облисполкома проведет прямую линию

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем