Тэхніка сельгаспрадпрыемстваў Асіповіцкага раёна выйшла на сенажаці

Тэхніка сельгаспрадпрыемстваў Асіповіцкага раёна выйшла на сенажаці

Перш за ўсё аграрыі засяродзіліся на нарыхтоўцы сенажу, а ў бліжэйшы час пачнецца кашэнне траў на сена. Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Кавалёва, першым укосам гаспадаркам раёна неабходна ўбраць шматгадовыя травы на плошчы больш за шэсць тысяч гектараў. Каб умацаваць запас кармоў і атрымаць высокапрадукцыйны травастой, адначасова вядзецца перазалужэнне — падсяваюцца травы.

Сёлета асаблівасці надвор’я паўплывалі на ўраджайнасць траў: у параўнанні з мінулымі гадамі яна ніжэйшая, што звязана з майскімі замаразкамі. Тым не менш гаспадаркі задзейнічалі ўсю магчымую тэхніку, а для ўзмацнення сіл да работ далучыліся і два атрады з вобласці, што дазваляе паскорыць тэмпы нарыхтоўкі.

Для забеспячэння бесперапыннага працэсу арганізавана гарачае харчаванне работнікаў. У цэлым за сезон “зялёнага жніва” сельгаспрадпрыемствы павінны цалкам забяспечыць патрэбнасць раёна ў кармах і падрыхтаваць надзейную базу для жывёлагадоўлі на зімовы перыяд.

Наведаўшыся на поле ААТ “Авангард-Ніва”, яшчэ здалёк убачылі кормаўборачныя камбайны, да якіх адзін за адным  пад’язджалі МАЗы. Пад першы ўкос тут адведзена 339 га.

— Усяго ў планах гаспадаркі нарыхтаваць 1 318 тон сена і 15 772 тоны сенажу, — кажа галоўны аграном ААТ “Авангард-Ніва” Уладзімір Цалуйка. — Збіраць зялёны ўраджай нашым работнікам дапамагаюць аграрыі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, а таксама калегі з Круглянскага раёна. Дынаміка работ у корманарыхтоўчых атрадаў высокая, бо стаіць адказная задача — забяспечыць сытую зімоўку пагалоўя.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем