Тэхналагічнасць — гарант добрых вынікаў

Тэхналагічнасць — гарант добрых вынікаў

На мінулым тыдні ў раёне прайшоў абласны семінар-нарада з удзелам першага намесніка старшыні і начальніка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Алега Чыкіды і Валерыя Сямёнава па арганізацыі летне-пашавага ўтрымання жывёлы і аднаўлення статка, тэхналагічных асаблівасцях сіласавання свірэпіцы. На вучобе прысутнічалі спецыялісты аблсельгасхарчу, начальнікі ўпраўленняў і іх намеснікі па жывёлагадоўлі, эканоміцы, раслінаводстве, галоўныя ветурачы раёнаў, начальнікі філіялаў РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”.

Для правядзення практычнай часткі быў вызначаны філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Спачатку наведаліся на пашу, дзе хадзіў статак з фермы ў Знаменцы. Як расказаў галоўны заатэхнік гаспадаркі Сяргей Iўчанка, каровы выпасаюцца ўжо з сярэдзіны красавіка, а ўчастак быў закладзены ў леташнім красавіку, калі пасеялі пашавую травасумесь, палову якой складае райграс. Выпасаюцца больш за паўтары сотні кароў франтальным метадам: адбіваюцца надзелы шырынёю 7,5 і даўжынёю 170 метраў. За суткі — а тут ужо перайшлі на кругласутачную пасьбу жывёлы — статак страўлівае 12-13 такіх загонаў. Найбольш эфектыўна каровы пасуцца ў ранішнія гадзіны. За тры тыдні філіял атрымаў адчувальную прыбаўку ў вытворчасці малака. Калі ў першыя дні выхаду на пашу надой упаў, то зараз сярэднясутачны паказчык вырас на 2,5 кілаграма.

Наступным пунктам стала сама ферма. Адчувалася, што “белшынаўцы” добра папрацавалі: зроблена агароджа, альтанка, дзе можна адпачыць у пагодлівы дзень. Парадак і вакол сельгасаб’екта, поле распрацавана да межаў тэрыторыі. Усё — па-гаспадарску.

Зрабілі прыпынак і на полі азімай свірэпіцы. Гэтай культуры восенню пасеяна 180 гектараў. Кармавая расліна выгадная тым, што мае высокую бялковую каштоўнасць, непатрабавальная да глебы і клімату. Яна ж можа стаць важным звяном у зялёным канвееры. Расказаў усе нюансы нарыхтоўкі свірэпіцы дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні вобласці Якаў Яроцкі. Важна мець на ўвазе некалькі аспектаў. Па-першае, вызначыць аддачу поля. Зрабіць гэта проста: узважыць зялёную масу, зжатую з аднаго квадратнага метра. Ураджайнасць патрэбна ведаць для таго, каб правільна разлічыць колькасць кансерванту, які абавязкова трэба дабаўляць пры ўборцы свірэпіцы. Як рабіць разлікі, Якаў Усцінавіч таксама патлумачыў. Далей падрабязна расказаў аб рэгуляванні настроек жняяркі. Калі маса вільготная, як было ў дзень семінара, трэба здымаць частку нажоў, каб расліну дробнай нарэзкай не ператвараць у кашу. На комплексе ў Вязычыне ўдзельнікі “палявых заняткаў” па-глядзелі і абмеркавалі тэхналогію закладкі свірэпіцы ў сіласную яму. Таксама на МТК азнаёміліся з вопытам работы Віктара Мацвеенкі — аднаго з лепшых тэхнікаў-асемянатараў нашага раёна.

Важныя пытанні вырашаліся на пленарным пасяджэнні ў райвыканкаме. На стане аднаўлення статка ў гаспадарках вобласці спыніўся гендырэктар РУСВП “Магілёўскае дзярж племпрадпрыемства” Міхаіл Храмчанка. Намеснік начальніка аддзела ветэрынарыі аблсельгасхарчу Аляксандр Харчанка звярнуў увагу на меры па зніжэнні невытворчага выбыцця жывёлы і павышэння эфектыўнасці работы па аднаўленні статка. Было закранута і пытанне рэалізацыі сельгасарганізацыямі вобласці норм Указа Кіраўніка дзяржавы № 78 ад 23 лютага.

Падвёў вынікі работы Валерый Сямёнаў. Перад сельгаспрадпрыемствамі вобласці пастаўлены шэраг задач, адна з якіх — забеспячэнне бесперабойнага “зялёнага канвеера”. У цэлым жа ажыццяўленне запланаванага павінна прывесці да новага якаснага кроку ў жывёлагадоўлі рэгіёна.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко награжден орденом Святого апостола Андрея Первозванного. Торжественная церемония состоялась в Кремле

9 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем