Сярод прафесій, якія набываюць выпускнікі Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа, ёсць слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці

Сярод прафесій, якія набываюць выпускнікі Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа, ёсць слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці

Сельгасспецыяльнасць ва ўстанове адукацыі сёлета атрымлівае крыху больш за 80 юнакоў. Дарэчы, папярэдне сельгастэхніку асвоілі і дзве дзяўчыны, даказваючы ў чарговы раз, што дзяленне прафесій на мужчынскія і жаночыя вельмі ўмоўнае.

Са сваімі абітурыентамі выкладчыкі знаёмяцца задоўга да паступлення: двойчы ў год наведваюць кожную школу горада і раёна. Бываюць і ва ўстановах адукацыі Старых Дарог, Пухавіч, Мар’інай Горкі. Прафарыентацыйная работа ў каледжы па гэтых спецыяльнасцях вядзецца напружана і плённа.

— На атрыманне дадзенай прафесіі ў пачатку заматывавана толькі каля трыццаці працэнтаў навучэнцаў, — расказвае выкладчык спецпрадмета Наталля Кручынская. — Часцей гэта дзеці, якія дома дапамагалі бацьку рамантаваць тэхніку. Але ў працэсе вучобы большасць пачынае з цікавасцю ставіцца да тэарэтычных і практычных заняткаў, якія праводзім у розных формах. Павышэнню інтарэсу да выбранай справы садзейнічае рашэнне на ўроках праблемных сітуацый, выкарыстанне розных сучасных сродкаў навучання. Не даём рабятам гатовую інфармацыю, а вучым яе атрымліваць, асэнсоўваць.

У каледжа ўстанавіліся цесныя сувязі з БНБК, ААТ “Авангард-Ніва”, на базе якіх рабяты бліжэй знаёмяцца з работай, праходзяць практыку, а працаўнікі сельгаспрадпрыемства ўдзельнічаюць у конкурсах прафмайстэрства нараўне са сваімі падапечнымі, што яшчэ больш падштурхоўвае навучэнцаў да павышэння ўзроўню асваення прафесіі.

Тыя, хто хоча выкарыстаць усе магчымасці вучобы, паралельна могуць атрымаць вадзіцельскія правы, а паспяхова скончыўшы каледж, працягнуць вучобу ў сярэдніх навучальных установах другой ступені ў Клічаве, Буйнічах або сталічных ВНУ. Паступаюць хлопцы і дзяўчаты і ў Беларускую сельгасакадэмію ў Горках.

У каледжы ганарацца сваімі выпускнікамі Аляксандрам і Мікалаем Грышановічамі, якія скончылі Клічаўскі каледж з чырвоным дыпломам і паступілі ў БДАТУ, Мікітам Званскім, Аляксандрам Суднікам і іншымі хлопцамі, якія годна жывуць, старанна працуюць, будуюць кар’еру.

Многія выпускнікі каледжа задзейнічаны ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. А прыязджаючы на вечары сустрэчы, дзякуюць за тое, што педагогі заахвоцілі іх да вучобы і далейшага развіцця.

Вось што расказаў трэцякурснік Аляксей Кузняцоў:

— У каледж паступіў пасля заканчэння сярэдняй школы нумар чатыры. Выбраў дадзеную спецыяльнасць таму, што вельмі цікаўлюся тэхнікай, люблю разам з бацькам рамантаваць аўто. Вучоба мне падабаецца. Усё, што датычыць тэхнікі, розных механізмаў, мне вельмі цікава, таму ўвесь час прысвячаю павышэнню ведаў у выбраным кірунку. Мерапрыемстваў у нас праходзіць шмат, кожны выбірае са сваёй сферы інтарэсаў. Напрыклад, мне больш па душы не спартыўныя спаборніцтвы, а майстар-класы і прафесійныя конкурсы. У планах пасля заканчэння каледжа — паступленне ў ВНУ. Лічу, што атрыманыя тут веды і навыкі даюць для далейшай вучобы трывалы падмурак.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость