Сплоченность является основным принципом аграриев

Сплоченность является основным принципом аграриев

Зладжанасць — галоўны прынцып земляробаў

У ААТ “Авангард-Ніва” плошча яравога кліна займае практычна дзве з паловай тысячы гектараў

Па словах галоўнага агранома Алесі Бондаравай, сяўба падыходзіць да свайго завяршэння. У бліжэйшыя дні на апошніх некалькіх сотнях гектараў з 1 250 ляжа ў зямлю насенне кукурузы.

Журналісты “раёнкі” днямі пабывалі на адным з палёў, размешчаных у вёсцы Орча. За сяўбой цукровых буракоў засталі механізатара гаспадаркі Мікалая Малаковічава, які ўжо не першы сезон заняты менавіта гэтай культурай.

— Стараюся працаваць без прастояў, — гаворыць Мікалай. — Адольваю прыкладна 25 гектараў пасяўной плошчы ў дзень. Калі ж здараецца дробная паломка, на дапамогу хутка прыходзіць інжынерная служба. Харчуюся таксама ў полі: кожная хвіліна ў такую гарачую пару, як вядома, на ўліку. Не ў маіх правілах падводзіць калег. Зладжанасць — галоўны прынцып земляробаў.

Дарэчы, на дадзены момант у ААТ “Авангард-Ніва” паспяхова засеяна 395 га цукровых буракоў і нават пачалася хімапрацоўка плошчаў, дзе гэтая культура ўжо дала ўсходы.

Па даных райсельгасхарчу, у цэлым па раёне пасеяна 1 000 га цукровых буракоў. Таксама дадаткова сёлета 200 га зоймуць палі з грэчкай. Яравую сяўбу ў гаспадарках плануюць завяршыць да 9 мая.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем