Спадзяванне — на людзей

Спадзяванне — на людзей

Сёлета надвор’е паставіла аграрыяў у асабліва жорсткія рамкі, вымагаючы шукаць нестандартныя рашэнні, па-іншаму арганізоўваць сельгасработы. Калі ўвесну трактары не маглі рытмічна працаваць на сяўбе з-за пераўвільготненасці палёў, то анамальна засушлівыя май-чэрвень стварылі неспрыяльныя ўмовы для развіцця раслін, у тым ліку на сенажацях.

Тым не менш заданне па корманарыхтоўцы сельгас-прадпрыемствы маюць значнае. Так, працаўнікі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” павінны назапасіць 600 тон сена, 14,5 тысяч тон сенажу і 20 тысяч тон сіласу. І калі з апошнім праблем хутчэй за ўсё не будзе — кукуруза ў гэтай гаспадарцы расце нядрэнна, рэгулярна ажыццяўляецца яе падкорм-ка, штодзень падсілкоўваецца прыкладна 100 гектараў, — то напаўненне сянажных ям — задача павышанай складанасці. Аднак вырашальная, калі дзейнічаць хутка і з разуменнем перспектыў. Напрыклад, зараз скошваюцца ўчасткі, якія пераведзены са збожжавай групы ў кармавую. Дадаткова сеецца на корм зерне, проса, каб праз два месяцы гэту зялёную масу таксама зжаць.

Адно стабільна — старанне людзей, іх гатоўнасць працаваць максімальна рупліва, каб зімой жывёла была забяспечана кармамі ў неабходнай колькасці.

Сярод такіх, вартых шчырай пашаны працаўнікоў, учотчык Лілія Кедзіч, якая дакладна ведае, кім, куды і колькі дастаўлена зялёнай масы, вымярае яе тэмпературу, вільготнасць. Плюс работа з неабходнай дакументацыяй. Працаваць даводзіцца з раніцы да вечара, у тым ліку і ў выхадныя дні. Аднак гэтыя абставіны не засмучаюць: галоўнае — вынік. Не страшна і тое, што работы наперадзе яшчэ нямала — справімся! А калі прагнозы сіноптыкаў спраўдзяцца і будуць дажджы, трава хутчэй пойдзе ў рост і стане сакавітай.

Последние новости

Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем