Сельхозтехника готова к весенним полевым работам

Сельхозтехника готова к весенним полевым работам

Сельская гаспадарка

Зіма на мехдвары

Гатоўнасць сельгастэхнікі да веснавых палявых работ — адзін з найважнейшых складнікаў будучага ўраджаю

Наступіў важны этап, ад якога шмат у чым залежыць ураджай наступнага года, — пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне, а пры неабходнасці і рамонт. Прывесці ў належны стан парк — задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміне эксплуатацыі, таму аб’ём работ чакаецца значны.

З мэтай каардынацыі рамонт-най кампаніі спецыялістамі райсельгасхарчу складзены план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення палявых работ у 2021 годзе. Так, да 1 сакавіка трэба забяспечыць спраўнасць тэхнікі, якая ўдзельнічае ў веснавой сяўбе, нарыхтоўцы кармоў — да 1 красавіка, уборцы збожжа і зернебабовых культур — да 1 чэрвеня, бульбы і цукровых буракоў — да 1 верасня.

Сёння ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна паставілі сваю тэхніку, якая не задзейнічана пры падрыхтоўцы кармоў, на доўгае захоўванне ці ў рамонтную зону. Як даведаліся ў загадчыка сектара механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Дарафейчыка, гэтай зімой запланавана адрамантаваць  57 трактароў, у тым ліку 16 энерганасычаных, 27 зернеўборачных камбайнаў і 21 кормаўборачны, каля 40 адзінак глебаапрацоўчай тэхнікі і амаль столькі ж сеялак. Увогуле рамонту патрабуе ўся тэхніка для пасяўных работ. Паводле папярэдніх падлікаў, у цэнах на 1 кастрычніка падрыхтоўка “жалезных памочнікаў” да новага сезона абыдзецца ў суму каля 1,5 мільёна рублёў.

Сёлета мехдвары некаторых сельгаспрадпрыемстваў папоўніліся новай тэхнікай. Так, па праграме ААТ “Прамагралізінг” ААТ “ЖорнаўкаАГРА” набыло агрэгат камбінаваны шыроказахопны, ААТ “Ясень-АГРА” — кормаўборачны камбайн КВК-800, сеялку і камплект абсталявання для ўборкі кукурузы на зерне. ААТ “Авангард-Ніва” таксама абзавялося камплектам абсталявання для ўборкі кукурузы на зерне. Больш за іншых тэхнікай папоўніўся філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Па той жа праграме на яго мехдварах з’явіліся плуг абаротны, сеялкі, камплект абсталявання для ўборкі кукурузы на зерне, апырсквальнік штангельны і раскідвальнік арганічных угнаенняў. За кошт уласных сродкаў сельгаспрадпрыемства набыло яшчэ адзін плуг абаротны, тры раскідвальнікі арганічных угнаенняў, шэсць прычэпаў, раздатчык-змяшальнік кармоў і здрабняльнік грубых кармоў.

Наведаўшы вытворчае падраздзяленне ААТ “Авангард-Ніва” ў Карытным, пераканаліся ў тым, што ўся тэхніка, якая не задзейнічана ў перапрацоўцы кармоў, своечасова была ачышчана, апрацавана і пафарбавана. Па словах першага намесніка дырэктара Юрыя Сычэвіча, зараз усе сілы кінуты на рамонт і падрыхтоўку тэхнікі, якая будзе за-дзейнічана ў час веснавых работ.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем