Самае-самае: філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”

Самае-самае: філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”

Самы значны тэмп росту вытворчасці за апошнія гады ў гаспадарцы адзначаны ў 2016-м: 128,8%.

Самая высокая ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна дасягнута ў філіяле летась — 44,9 цэнтнера з гектара. У разрэзе культур здабытак выглядаў так: пшаніцы намалочана 904 тоны, ячменю — 1340, жыта — 645, аўса — 216, проса — 57, трыцікале — 954, зернебабовых — 283, кукурузы — 1567. Агульны вал склаў 158,6% да пазалеташняга.

апк сельское хозяйство

Самыя вялікія запасы кармоў нарыхтаваны таксама тут: калектыў забяспечыў вытворчасць травяных кармоў 69,9 кармавых адзінак з бала-гектара сельгасугоддзяў, або 37,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву — 209,7% да папярэдняга аналагічнага паказчыка.

Самая высокая прадукцыйнасць статка ў 2016 годзе адзначана на МТФ у Ліпені, дзе атрымалі 7592 кілаграмы малака ад каровы, Свіслачы — 7227, Вязаўніцы — 7053. Сярэднегадавы ўдой ад каровы па гаспадарцы — 6328 кг.

Самае якаснае малако дае МТФ № 7: гатункам “экстра” здадзена 98,7%.

korovushka

Самыя высокія надоі атрымалі аператары машыннага даення Аляксей Біцюн — 8701 кг, Наталля Грышановіч — 8534, Сняжана Жуковіч — 7926, Алена Рыжковіч — 7394.

Самыя высокія прывагі жывёлы забяспечылі жывёлаводы Павел Лень — у сярэднім цялушкі прыбаўлялі па 968 грамаў, і Уладзімір Койпіш — 969 г.

Самая новая тэхніка ў гаспадарцы — высокапрадукцыйныя кормаўборачныя комплексы КВК 8060 і КВК 800, два энерганасычаныя трактары МТЗ-3022, апырсквальнікі ОПШТН-2500.

Самую вялікую колькасць вёсак аб’ядноўвае “Белшына-агра”: 19 населеных пунктаў, агульная колькасць жыхароў у якіх 2831 чалавек.

Сама больш “белшынаўцаў” пражывае ў Вязаўніцы, Ліпені і Свіслачы.

Самую высокую заработную плату сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна маюць працаўнікі філіяла — 628,8 рубля, што на 115,5% больш, чым у папярэднім перыядзе.

Бобров Александр Александрович

Аляксандр Баброў, дырэктар прадпрыемства:

— Самае важнае ў планах гаспадаркі сёлетаатрымаць ад каровы 6800 кілаграмаў малака. Для гэтага ўсім прыйдзецца пастарацца, аднак такі паказчык лічу рэальным. Сур’ёзнае змяненне чакаецца ў карце палёў: плануем 300 гектараў аддаць пад цукровыя буракі, тады як летась гэту культуру не сеялі. Збіраемся пабудаваць на ферме ў Ліпені 2 арачнікі для вырошчвання маладняку, што дазволіць мець больш высокія прывагі на цялушках, у 15-16 месяцаў іх пакрываць і вырасціць кароў з сярэднясутачным удоем 25 кілаграмаў. У сакавіку запусцім трэці кароўнік на МТФ 7 у Вязычыне. У перспектыве збіраемся мадэрнізаваць два кароўнікі ў Вязаўніцы, дзе будзе прывязнае ўтрыманне жывёлы, а новая тэхналогія даення дазволіць аднаму аператару абслугоўваць сотню кароў.

Валянцін Шкурын, галоўны аграном гаспадаркі:

— Самы галоўны фактар, які гарантуе добры ўраджай, — дасканалае выкананне тэхналогій. Важна ўсё: якасна апрацаваць поле, заправіць яго, своечасова правесці сяўбу, даглядаць культуру і, калі прыйдзе час, убраць. Немалая роля належыць і кліматычным умовам. Спадзяёмся сёлета таксама атрымаць добры ўраджай. Апошні аб’езд азімых, які рабілі днямі, паказаў, што зімоўка культур прайшла нядрэнна.

Наталля Грышановіч, аператар машыннага даення МТФ “Ліпень”:

Самае асноўнае на няпростым шляху да вялікага малакаумовы, у якіх працуеш. У нас на ферме дружны і мэтанакіраваны калектыў. Прысутнічае і спаборніцтва, але яно заснавана не на зайздрасці, а на радасці за поспехі свае і паплечнікаў. Мы адна каманда! Мае значэнне і якасная работа ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў, тэхнікаасемянатара. Калі кожны добрасумленна выконвае свае абавязкі, тады ўсё атрымліваецца.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость