Размова на ферме

Размова на ферме

У сельгаспрадпрыемствах раёна прайшоў чарговы дзень жывёлавода.

Мерапрыемства, якое праводзіцца штомесяц, не губляе сваёй актуальнасці, бо ў гэтай галіне клопатаў заўсёды хапае, і пытанняў, якія хвалююць мясцовых працаўнікоў, нямала. Згодна з устаноўленым графікам, фермы ў дзень жывёлавода наведалі прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва і спецыялісты райсельгасхарчу. Напрыклад, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна і галоўны спецыяліст аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кацярына Якушава адправіліся ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Сустрэча адбылася на малочнатаварным комплексе “Забалацце”.

Асноўнае пытанне, якое найбольш хвалявала работнікаў, тычылася заробку. Яно і вядома: надоі тут, на жаль, невялікія.

Ганна Уладзіміраўна падрабязна растлумачыла парадак налічэння адраснай дапамогі. Расказала пра запланаваны рамонт даху мясцовай школы, іншыя мерапрыемствы і добраўпарадкаванне раёна, развіццё інфраструктуры. Падчас размовы жывёлаводы мелі магчымасць задаць свае пытанні і атрымаць на іх адказы.

На комплексе працуе 11 чалавек. Адметна, што амаль усе работнікі дзесяць гадоў таму перайшлі сюды з ААТ “Пратасевічы” і засталіся менавіта ў гэтай гаспадарцы. Трошкі пазней яны атрымалі жыллё ў аграгарадку. Пэўны час сельгаспрадпрыемства знаходзіцца ў няпрос-тым фінансавым становішчы, аднак жаданне працаваць у жывёлаводаў ёсць, і гэта галоўнае.

Сёння на ферме ўтрымліваецца 415 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 166 кароў складаюць дойны статак. Ёсць цялушкі, якіх перадала кіруючая арганізацыя ААТ “ЖорнаўкаАгра”. Менавіта яны з часам і дададуць малака, якога так не хапае гаспадарцы. Вялікую надзею калектыў таксама ўскладае і на новую форму ўпраўлення і кіраўніка гаспадаркі Віктара Стурліса.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем