Рассказываем о молодой семье, которая работает на МТФ в Осиповичском районе

Рассказываем о молодой семье, которая работает на МТФ в Осиповичском районе

Сельская гаспадарка

Жывёлагадоўля — справа сямейная

Ці шмат людзей, якія выраслі ў горадзе і пра сельскае жыццё ведаюць толькі дзякуючы візітам да бабулі ці іншых родзічаў, адважацца перайсці на “сельскі хлеб”? Напэўна, адзінкі. Сярод іх Вераніка і Алег Грыгор’евы, якія тры гады таму змянілі горад на вёску.

Маладая сям’я працуе на МТФ № 9 “Каменічы” КСУП “Вязаўніца-Агра”.

— З жонкай пазнаёміліся яшчэ ў школе, — расказвае Алег. — Потым, калі вучыўся ў каледжы, то прыязджаў, каб сустрэцца з любімай дзяўчынай. Атрымаўшы спецыяльнасцькіраванне ў аграпрамысловым комплексе”, працаваў па размеркаванні ў Акцябрскім раёне. Але гэта далёка, таму вырашыў вярнуцца ў родны горад. Аднак работу знайшоў толькі на АЗАА. На той час мы з Веранікай ужо мелі трох дзяцей. Свайго жылля не было, прыходзілася здымаць кватэру. Канечне, такія ўмовы нам не падабаліся. Калі ж даведаліся пра магчымасць пераехаць у населены пункт пры падтрымцы дзяржавы, адразу ўхапіліся за гэту ідэю і не пашкадавалі. Уладкаваліся ў гаспадарку, атрымалі дом, па праграме пераезду з горада ў вёску нам выплацілі пад’ёмныя. Дарэчы, усе ўмовы для маладой сям’і. У мяне ўжо быў вопыт работы ў сельгаспрадпрыемстве, а вось жонцы прыйшлося вучыцца на месцы.

Вераніка працуе цялятніцай. Справа, безумоўна, вельмі ня-простая, і адразу было цяжкавата. Але жанчына даволі хутка знайшла агульную мову са сваімі падапечнымі.

— Яны ж як дзеці, — гаворыць субяседніца. — Такія ж някемлівыя. Таксама патрабуюць увагі, ласкі і пяшчоты. У кожнага свой нораў. Але калі любіш жывёлу, то і яна да цябе цягнецца. Гадаваць цялятаксправа не толькі адказная, але і амаль кругласутачная, бо даглядаць жывую істоту трэба пастаянна. Мабыць, гэта адна з прычын, чаму ў нас не атрымліваецца завесці сваю хатнюю жывёлу: на яе хутчэй за ўсё часу не будзе. Аднак, калі дзеці падрастуць, абавязкова набудзем.

Алег Юр’евіч прыйшоў у гаспадарку на пасаду інжынера па працаёмкіх працэсах, а летась стаў загадчыкам фермы.

— Такая праца была ў навіну, — дзеліцца ўражаннем мужчына. — Гэта ж зусім іншы цяжар адказнасці і справаздачнасць. Але паволі ўвайшоў у курс спраў. Што тычыцца работы побач з жонкай, дык тут мы стараемся падтрымліваць зносіныкіраўнікпадначалены”, не пераносіць асабістае ў працу.

Дарэчы, маладой сям’і жыццё на пераферыі падабаецца: побач сад і школа, работа, фельчар, можна сказаць, сямейны. Але больш за ўсё цэняць спакой і навакольныя краявіды.

— Адсюль мы дакладна нікуды не паедзем, — гаворыць галава сямейства, — ужо аселі і пусцілі трывалыя карані. Дзецям таксама вельмі падабаецца жыццё ў вёсцы. Тут і лес побач, хочашягады, хочашгрыбы, ці так на прыродзе прайсціся. Увогуле, дом ніколі не параўнаць з кватэрай. Дзве дачкі ходзяць у школу, а сыноку дзіцячы сад. Ва ўсіх шмат сяброў, калі сустракаюцца, дык ёсць дзе разгуляцца.

Акрамя агульнай працы, у маладой сям’і ёсць і любімы занятак — хадзьба на лыжах. Яшчэ Алег займаўся шахматамі і шашкамі, а Вераніка вельмі добра малюе.

Колькасць жадаючых змяніць гарадскую прапіску на вясковую невялікая, але менавіта такія людзі адраджаюць малыя населеныя пункты. Нездарма гавораць: “Мой дом там, дзе мая сям’я”.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость