Приняли свыше 70 тысяч тонн корнеплодов: как в Осиповичском свеклоприемном пункте проходит сезон заготовки

Приняли свыше 70 тысяч тонн корнеплодов: как в Осиповичском свеклоприемном пункте проходит сезон заготовки

Гужам плывуць машыны, гружаныя ёмістымі буракамі, на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. Салодкія караняплоды трэба паспяваць своечасова разгружаць, буртаваць, а затым грузіць у вагоны і адпраўляць на далейшую перапрацоўку.

Пра нарыхтоўку цукровых буракоў расказаў начальнік пункта Міхаіл Беразоўскі:

— Сюды сёння паступаюць караняплоды з Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. Апошні, дарэчы, здаў найбольшую колькасць: амаль 44 тысячы тон па даных на канец мінулага тыдня. Менавіта ён 3 верасня і пачаў сезон нарыхтоўкі.

У другой палове верасня далучыўся наш раён, які ўжо здаў каля 10 тысяч тон. Першай з асіповіцкіх аграрыяў караняплоды стала прывозіць фермерская гаспадарка “АграАўтаНова”, і, зразумела, зараз яна ў лідарах сярод землякоў; затым ідуць ААТ “Авангард-Ніва” і дзяржаўнае прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. За два месяцы бурака-прыёмны пункт прыняў больш за 70 тысяч тон караняплодаў з утрыманнем цукру 16,8-17%.

На прадпрыемстве задзейнічана магутная тэхніка, у тым ліку тры пагрузчыкі і столькі ж буртаўкладачных машын. Да 11 пастаянных рабочых нанялі яшчэ чатырох сезонных, і работы хапае ўсім.

Дзмітрый Гацман, Пётр Барысік, Міхаіл Беразоўскі, Андрэй Шабека, Генадзь Новік, Сяргей Мадаў прымаюць цукровыя караняплоды.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость