Представители профсоюза агропромышленного комплекса посетили фермерские хозяйства в Осиповичском районе

Представители профсоюза агропромышленного комплекса посетили фермерские хозяйства в Осиповичском районе

Профсоюз

З павагай і пашанай

На пачатку тыдня на мясцовыя сельгаспрадпрыемствы “Авангард-Ніва” і “Жорнаўка-Агра” завіталі старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работ-нікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Хвацік, а таксама яго калегі абласнога і раённага ўзроўняў Генадзь Чорны і Святлана Сідарэнка. Нагода самая прыемная: адзначыць і павіншаваць некаторых з тых, хто за-дзейнічаны ва ўборцы ўраджаю-2020.

Першым пунктам наведвання стала ААТ “Авангард-Ніва”. На мехдвары ў Вяззі амаль нікога — уборачная ў разгары! Але якраз застаўся на месцы трактарыст-машыніст Дзмітрый Каранькоў: тэхніцы патрэбен быў бягучы рамонт. Да яго з віншаваннямі і накіраваліся госці — уручылі Ганаровую грамату абласнога прафсаюза за актыўную, добрасумленную і плённую працу, а таксама матэрыяльнае ўзнагароджанне. Падзяку ад Мініс-тэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і рэспубліканскага прафсаюза АПК і грашовую прэмію за нялёгкую, але такую важную і патрэбную працу атрымала старшыня прафкама калгаса, загадчыца рамонтнай майстэрні, дыспечар Алена Дастанка.

У ААТ “Жорнаўка-Агра” прафсаюзных лідараў таксама на мехдвары сустракаў амаль увесь калектыў: толькі ўчора закончылі ўборку рапсу і цяпер рыхтавалі тэхніку да наступных культур. Генадзь Чорны падзякаваў механізатарам за працу і ўручыў памятныя падарункі ад аблпрафсаюза АПК Уладзіміру Клунко, Пятру Жаўняку, Уладзіміру Каралю і Сяргею Піляку. Святлана Сідарэнка ўзнагаро-дзіла Падзячным лістом старшыню пярвічкі прадпрыемства Лідзію Раманенка за шматгадовую работу ў сістэме АПК.

Падчас сустрэчы кіраўнікі рэспубліканскай і абласной прафсаюзных арганізацый абмеркавалі з работнікамі гаспадарак хуткія выбары, эпідэміялагічную сітуацыю, надзённыя пытанні сельскага жыцця.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем