Працаваць на зямлі трэба эфектыўна

Працаваць на зямлі трэба эфектыўна

 — вось сутнасць размовы на пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 16 лістапада пад кіраўніцтвам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кажамякіна, калі разглядалася пытанне аб выкарыстанні зямель нашымі сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці.

На тэрыторыі раёна функцыянуюць 17 фермерскіх гаспадарак, якім прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 2355 гектараў. Сярэдні памер землекарыстання — 139 га, найбольшыя пло-шчы маюць «АгроАвтоНова» (438), «Гаспадар» (275) і «Садовое» (263), найменшую — «Сокол-2014» (7,21).

Акрамя фермерскіх гаспадарак, ажыццяўляюць сваю дзейнасць 4 сельгасарганізацыі прыватнай формы ўласнасці, якім прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 5742 га: ТАА «Сельхозинвест» (5103), «Агрокомплекс «Свояк» (596), «Чистая ягода» (14) і прадпрыемства «Ялта» (29).

Сярэдні бал урадлівасці глебы ворных зямель, прадастаўленых фермерскім гаспадаркам, — 28,8: найбольшы (36,2) — «АгроАвтоНова», найменшы (13,9) — «Сокол-2014».

Гаспадаркі і сельгасарганізацыі ў асноўным спецыялізуюцца на раслінаводстве, за выключэннем «Барвало» (развядзенне буйной рагатай жывёлы малочнага напрамку), СФГ «АзБел-Фортуна» (развядзенне і вырошчванне дробнай рагатай жывёлы, авечак), ФГ «Садовое» (акрамя раслінаводства займаецца вырошчваннем буйной рагатай жывёлы мясных парод), СФГ «ГриНатАлес» (пладаводства), прыватнае прадпрыемства «Ялта», ТАА «Чистая ягода» (згодна з праграмай развіцця плануе спецыялізавацца на пладаводстве — вырошчванні буякоў). За 2017 год і сёлетні перыяд чатыром зноў утвораным прадастаўлены зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 70 гектараў.

Аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама пастаянна ажыццяўляецца дзяржкантроль за выкарыстаннем і аховай зямель. Усяго ў 2018 годзе выяўлена 1205 га невыкарыстоўваемых сельгасзямель, з іх ворных — 574. Па ўсіх выяўленых хібах землекарыстальнікам выдадзены прадпісанні аб неабходнасці ўцягвання невыкарыстоўваемых зямель у гаспадарчы абарот з указаннем канкрэтных тэрмінаў. За неэфектыўнае выкарыстанне, невыкананне патрабаванняў па ахове зямель сёлета аддзелам кіраўнікі СФГ «Гапаевка» і «Наследие хуторок» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, прадугледжаныя ч. 2 арт. 15.10 КаАП у выглядзе штрафу ў памеры адпаведна 0,5 і 10 базавых велічынь; у дачыненні да ФГ «Гаспадар» складзена 3 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія накіраваны для разгляду ў суд; у дачыненні да СФГ «В путь» пачаты адміністрацыйны працэс.

Падрабязна было разгледжана і пытанне аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Асіповіцкім раёне на 2018 год. Асабліва — недахопы, якія патрабуюць увагі і прыняцця дадатковых арганізацыйна-кіраўнічых рашэнняў.

Так, на тэрыторыі раёна ў арганізацыях адбылося 13 (як за аналагічны перыяд 2017 года) няшчасных выпадкаў, у выніку якіх траўмы атрымала 15 чалавек. Павялічылася іх колькасць са смяротным зыходам (трагедыя здарылася ў ЗТАА «Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ») і з цяжкімі вытворчымі траўмамі — з 3 да 10. Таксама на 12% вырасла колькасць пажараў (37 — 33), дзе загінула 3 чалавекі (у 2017 годзе — столькі ж), з іх 1 дзіця.

Шмат увагі было нададзена і пытанню арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» ў жыллёва-камунальных арганізацыях раёна. Мэта натуральная і зразумелая: пазбавіцца ад наяўных недахопаў.

Ва УКП ЖКГ, ДУКВП «Водаканал» і КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» ужо зроблена нямала, аднак маюцца і хібы-недапрацоўкі. Устаноўлена, напрыклад, што асобныя звароты разгледжаны няякасна, без тлумачэння парадку абскарджання. Не заўсёды своечасова выконваюцца рашэнні, прынятыя па зваротах, узятых на кантроль. Маюць месца недахопы ў падпарадкаванні справаводства па адміністрацыйных працэдурах, арганізацыі працы дыспетчарскай службы. У ДУКВП «Водаканал», КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» не забяспечана магчымасць падачы грамадзянамі электронных зваротаў.

За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ва УКП ЖКГ да дысцыплінарнай адказнасці ў бягучым годзе прыцягнута 8 работнікаў (7 вымоў, 1 заўвага), у КДУП “Адзіны разліковы цэнтр» — 2 (вымовы).

Падрабязна разгледзелі члены райвыканкама і стан ідэалагічнай работы на прадпрыемствах чыгуначнага транспарту. У гэтым плане там ужо выпрацавана сістэма. Створаны і дзейнічаюць аргструктуры грамадскіх аб’яднанняў: прафсаюзныя,  5 ветэранскіх “пярвічак” (786 чалавек), грамадскія фарміраванні 5 добраахвотных дружын (31), саветы прафілактыкі, камісіі па аздараўленні. У адміністрацыйным будынку вагоннага дэпо актыўна функцыянуе пакой баявой і працоўнай славы чыгуначнага вузла. Надаецца ўвага падбору маладых кадраў, пытанням паляпшэння ўмоў працы і адпачынку членаў працоўных калектываў і г.д.

Аднак ёсць і праблемныя моманты. Да прыкладу, з 2012 года не выпускаліся інфармацыйныя матэрыялы аб арганізацыях, выдадзеныя друкарскім спосабам; на стэндах сустракаецца састарэлая інфармацыя; належным чынам не аформлена Дошка гонару ў дыстанцыі пуці; не надаецца належная ўвага стварэнню пярвічных арганізацый ГА «Белая Русь» і г.д.

Шляхі пазбаўлення ад вузкіх месцаў і знайшлі адлюстраванне ў прынятых рашэннях.

Последние новости

Происшествия

Жительницу Осиповичей будут судить за убийство матери с особой жестокостью

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Мошенничество. Жители Осиповичей уже попались на эту уловку и лишились крупных сумм

27 мая 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе разрешили купание только на одном пляже

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Сергей Кучегура из Осиповичей обучил вождению более двух тысяч курсантов

27 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Информация о способах преодоления и лечения табачной зависимости и организациях, осуществляющих такое лечение

27 мая 2026
Читать новость
Культура

Новинки и расписание сеансов в осиповичском кинотеатре «Родина»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем