Пасяўная ўжо ідзе (фотарэпартаж)

Веснавую сяўбу ў раёне сёння распачало дзяржаўнае прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Старт важнай сельскагаспадарчай кампаніі быў дадзены ў прысутнасці старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага, дырэктара гаспадаркі Леаніда Гардзецкага і іншых спецыялістаў. Першай у глебу на полі каля вёскі Ліпень лягла кормасумясь адналетніх культур.
… Вядзецца падкормка азімага рапсу.
Сяргей Стальчанка і Міхаіл Рыбак ўносяць угнаенні перад ворывам.